Росахі
Ро́сахі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Хараўскага сельсавету. Знаходзіцца за 11 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 23 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Росахі | |
трансьліт. Rosachi | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Хараўскі |
Насельніцтва: | 175 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225145[1] |
СААТА: | 1256875076 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′28″ пн. ш. 24°35′44″ у. д. / 52.60778° пн. ш. 24.59556° у. д.Каардынаты: 52°36′28″ пн. ш. 24°35′44″ у. д. / 52.60778° пн. ш. 24.59556° у. д. |
± Росахі |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 86 жыхароў. У 1886 року 480 жыхароў, 34 двары, школа, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 648 жыхароў.
За польскім часам — сьпярша ў гміне Носкі[4], а з 1926 року — у гміне Руднікі[5] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 год — 696 жыхароў (перапіс); 1970 год — 552 жыхары; 1999 год — 256 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 244 жыхары, 121 двор; 2005 год — 229 жыхароў, 114 двароў[6]; 2010 год — 175 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільныя дарогі Н537 Харава — Скорцы і Н541 Харава — Бортнавічы — Жагалы[7].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Маёнтак Багуслаўцы (XIX стагодзьдзе)
Асобы
рэдагаваць- Францішак Ляхоцкі (1899—1988) — польскі паэт-эмігрант. Дзяцінства правёў у родавым маёнтку ў Росахах.
- Сэрафін Корчак-Міхалеўскі (нар. 1923) — беларускі і польскі паэт, філёзаф. Дзяцінства правёў у Росахах.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Россохи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 2 лютага 2012 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 255
- ^ Rosochy (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. — S. 765
- ^ Rosochy, вёска. Radzima.net. Праве��ана 21 красавіка 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46) (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 21 красавіка 2012 г.
- ^ Рассохі (Росахі) // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 529
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 21 красавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.