Робін Кох

нямецкі футбаліст

Робін Кох (па-нямецку: Robin Koch; нар. 17 ліпеня 1996 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны абаронца франкфурцкага клюбу «Айнтрахту» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Акрамя пазыцыі абаронцы, таксама часам выконвае абавязкі паўабаронцы абарончага пляну.

Робін Кох
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 ліпеня 1996(1996-07-17)[1] (28 гадоў)
Рост 1,9 м
Вага 82 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Айнтрахт Франкфурт
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014
2014—2015
2015—2016
2016—2017
2017—2020
2020—2024
2023—2024
2024—
Айнтрахт Трыр II
Айнтрахт Трыр
Кайзэрсьляўтэрн II
Кайзэрсьляўтэрн
Фрайбург
Лідс Юнайтэд
Айнтрахт Франкфурт (арэнда)
Айнтрахт Франкфурт
8 (0)
23 (2)
27 (1)
27 (0)
82 (4)
73 (0)
31 (2)
11 (0)
Зборныя
2019— Нямеччына 12 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынаў кар’еру ў трырскім «Айнтрахту». Пасьля далучыўся да роднага «Кайзэрсьляўтэрну», дзе калісьці пачынаў футбольнае навучаньне, перш чым пераехаць у Трыр. У жніўні 2017 году далучыўся да «Фрайбургу» з Бундэсьлігі. У найвышэйшым дывізіёне 22 кастрычніка таго ж году ў матчы супраць бэрлінскай «Гэрты». Першы гол здабыў у матчы супраць франкурцкага «Айнтрахту» у студзенні 2018 году. У 2020 годзе далучыўся да ангельскага «Лідс Юнайтэд»[2], які толькі вярнуўся ў Прэм’ер-Лігу пасьля доўгай адсутнасьці ў элітным дывізіёне. У ліпені 2023 году на правах арэнды вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за франкфурцкі «Айнтрахт». 9 студзеня 2024 году ягоны кантракт зь Лідсу быў цалкам выкуплены нямецкім клюбам[3], але ён пачаў дзеіць толькі ўлетку 2024 году.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць