Раманаў (Магілёўская вобласьць)
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Раманаў, Раманава, Леніна.
Рама́наў, Рама́нава (з 1918 году — Ле́ніна[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Мярэі. Цэнтар сельсавету Горацкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1481 чалавек[2]. Знаходзіцца за 17 км на паўночны ўсход ад Горак, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна (лінія Ворша — Крычаў).
Раманаў лац. Ramanaŭ | |
Вайсковы мэмарыял | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Горацкі |
Сельсавет: | Ленінскі |
Вышыня: | 206 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2233 |
Паштовы індэкс: | 213421 |
СААТА: | 7220828046 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°24′25″ пн. ш. 31°7′25″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 31.12361° у. д.Каардынаты: 54°24′25″ пн. ш. 31°7′25″ у. д. / 54.40694° пн. ш. 31.12361° у. д. |
± Раманаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Раманаў — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Раманаў зьмяшчаецца ў дамоўнай грамаце 1523 году пра замірэньне паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім Княствам Літоўскім. У 1529 годзе маёнтак набыў князь Астроскі і перадаў яго ў пасаг сваёй дачцэ, якая выйшла замуж за Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Раманаў увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1592 годзе Раманаўская воласьць знаходзілася ў заставе ў Яна Караля Хадкевіча. У 1647 годзе Раманаў атрымаў статус мястэчка. У гэты час тут было 56 двароў, дзеяла царква, працавалі вінакурня, млын, сукнавальня і карчма; існаваў аднайменны фальварак.
На 1759 год у Раманаве існаваў драўляны замак. Цэнтрам мястэчка быў Рынак, зьвязаны з замкам, з трох бакоў забудаваны жылымі дамамі. Тут стаялі касьцёл з плябаніяй, важні��а і інш. Ад пляца радыяльна адыходзілі 4 вуліцы. Агулам было 115 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Раманаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1774 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала мястэчка князям Дандуковым-Корсакавым. На 1785 год тут было 38 двароў, на 1880 год — 90 будынкаў (3 мураваныя і 87 драўляных), мураваная царква, вадзяны млын, вінакурня, сукнавальня, лякарня, паштовая станцыя, юдэйская малітоўная школа.
5 жніўня 1877 году ў Раманаве спыняўся Напалеон Орда, які зрабіў малюнак з панарамай мястэчка. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Раманаве дзеялі царква і 2 малітоўныя дамы, працавалі расейскія царкоўна-прыходзкая школа і народная вучэльня, фэльчарскі пункт, пошта, гарбарны і клеяварны заводы, 7 кузьняў, 21 крама, піцейны дом; штогод праводзілася 4 кірмашы.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Раманаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Раманаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету Горацкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У 1940 годзе тут працавалі кузьня, ветраны і мэханічны млыны, маслазавод, майстэрня рамонту сельскагаспадарчага інвэнтару, шавецкая майстэрня.
У Другую сусьветную вайну 12—13 кастрычніка 1943 году у баі за Раманаў з войскамі Трэцяга Райху ўпершыню бралі ўдзел ваяры 1-й Польскай дывізіі імя Тадэвуша Касьцюшкі.
На 1972 год у Раманаве было 210 двароў, на 1999 год — 506. У 2000-я гады вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Царква, 1911 г.
-
Царква, 22.07.1941 г.
-
Неідэнтыфікаваная вуліца, 1941—1943 гг.
-
Царква, 1941—1943 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 219 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 728 чал. (359 муж. і 369 жан.), зь іх 340 праваслаўных, 5 каталікоў, 383 юдэі[3]; 1897 год — 958 чал.
- XX стагодзьдзе: 1940 год — 335 чал.; 1972 год — 730 чал.; 1997 год — 3468 чал.[4]; 1999 год — 1955 чал.[5]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Раманаве працуюць пэдагагічная вучэльня, сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее мэмарыяльны комплекс, які складаецца з Музэю савецка-польскай баявой садружнасьці, магілы невядомых савецкіх і польскіх ваяроў, брацкай магілы савецкіх ваяроў, брацкай магілы польскіх ваяроў.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл (XVIII ст.)
- Сядзіба (XIX ст.)
- Царква Раства Багародзіцы
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ Tim Bespyatov, 2008-2016
- ^ Krzywicki J., Jelski A. Romanowo // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 730.
- ^ Князева В. Леніна // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 349.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888.