Рагайла (Рагела, Рагаль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Ragel
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Rago + Gelo
Rago + суфікс з элемэнтам -л- (-l-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Рагела, Рагаль
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Рагайла»

Паходжаньне

рэдагаваць

Рагель або Рагела (Ragel, Rogello[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -раг- (-рэг-) (імёны ліцьвінаў Рагла, Рагін, Рагвалод; германскія імёны Ragilo, Ragenus, Ragvald) паходзіць ад гоцкага raginon 'гаспадарыць, судзіць, выракоўваць', ragin 'вырак'[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].

У 1623 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Regelius, Liccensis Borussus[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ragel (26 траўня 1390 году)[6]; poddanych w powiecie trockim — w Żyżmorach… Ragały (28 верасьня 1524 году)[7]; na poddane w Żyżmorach… Ragały (28 сьнежня 1525 году)[8]; Мацко Ракгловичъ[9], Радивонъ Рогаиловичъ[10] (1528 год); село Лучицы и Фойная… Тимофей Рогалевичъ (1552 год)[11]; Mordas Rogalic… Januc Rogalic synmi Niescierem a Baltromieiem… Stanko Rogalic… Miklass Rogalic… Pawel Rogielicz (1558 год)[12]; подданыхъ пана своего, на ймя: Стецка Рокгалу (11 ліпеня 1561 году)[13]; Piotr Rogiel… Sciepan Rogiel… Mikołay Rogiel (15 траўня 1567 году)[14]; на витине Миколая Рекгеля (да 1600 году)[15]; Ragella (1603—1629 гады)[16]; Nicolai Ragel… Nicolai Ragełowicz (1610—1622 гады)[17]; возных двох енералов… Петра Рокгалю (31 траўная 1625 году)[18]; Pan Ostaphian Rogayłło z Sawina (1654 год)[19]; Czwierć Leytanowo Ruckie… Zacharko Ragiel (1765 год)[20]; Godfrid Rogal (14 лютага 1792 году)[21][a].

Носьбіты

рэдагаваць

Рагелі (Ragiel) — прыгонныя зь вёсак Пятровічаў, Панізьзя, Улазавічаў, Падбалоцьця, Шчаўканаў, Нямоняў, Сакаўшчыны, Жураўцаў, Дубіны, Зафільцаў і Гуменьнікаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26][27].

Рагалевічы (Rogalewicz) — літоўскі шляхецкі род з Камаяў і Войстаму[28].

Рагелі (Ragel) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[29].

Рагайлы-Барташэвічы — літоўскі шляхецкі род[30].

На 1904 год існавала сяльцо Рагайлава ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[31].

На 1906 год існавала вёска Рэгелева ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[32].

На 1910 год існаваў фальварак Рагайлаўшчына ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[33].

На гістарычнай Полаччыне існуе вёска Рагелева, на гістарычнай ЛідчынеРагелеўцы, на гістарычных Ашмяншчыне і МеншчынеРагалі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Таксама:
    • Срагейла (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[22]): Sragieylowna (28 студзеня 1748 году)[23]
  1. ^ Bulletin de la Societe Archeologique de Nantes. T. 16. — Nantes, 1877. P. 97.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 478.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 269.
  6. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 23.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 77.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 1 (1380—1584). — Vilnius, 1998. P. 78.
  9. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
  10. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 157.
  11. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 638.
  12. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 5—7.
  13. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 1. — Киев, 1876. С. 37.
  14. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 104.
  15. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 654—655.
  16. ^ Ragauskaitė A. XVII a. pirmosios pusės Kauno miestiečių asmenvardžių kilmė // Acta linguistica Lithuanica. T. 43, 2000. P. 100.
  17. ^ Ragauskaitė A. XVII a. pirmosios pusės Kauno miestiečių asmenvardžių kilmė // Acta linguistica Lithuanica. T. 43, 2000. P. 97.
  18. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 6. — Киев, 1883. С. 557.
  19. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 14. — Вильна, 1904. С. 26.
  20. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 358.
  21. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. X. 1776—1793 metų jungtuvių metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 63.
  22. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 303, 443.
  23. ^ I—J, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
  24. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 48.
  25. ^ Яўген Анішчанка, Гольны инвентарь в Гродненском повете 1773, Архіў гісторыка Анішчанкі, 14 траўня 2016 г.
  26. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 275, 358—359.
  27. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 196.
  28. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 167.
  29. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 389.
  30. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  31. ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 266.
  32. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 394.
  33. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 98.