Пехуры
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Пехуры́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Пехуры | |
трансьліт. Piechury | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Мядзельскі |
Насельніцтва: | 8 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222397 |
СААТА: | 6240831086 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°57′24″ пн. ш. 26°58′39″ у. д. / 54.95667° пн. ш. 26.9775° у. д.Каардынаты: 54°57′24″ пн. ш. 26°58′39″ у. д. / 54.95667° пн. ш. 26.9775° у. д. |
± Пехуры |
Гісторыя
рэдагаваць- 1846 год — зьяўляліся засьценкам фальварку Посапава маёнтку Смыч Вялей��кага павету Віленскай губэрні. Уладальнікам быў граф К. І. Тызенгаўз. Засьценак налічваў 2 двары і 13 жыхароў.
- 1868 год — зьяўляліся засьценкам у Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Засьценак налічваў 2 двары і 14 жыхароў.
- 1904 год — замест колішняга засьценку існавалі ўжо 2 вёскі: Пехуры-1 і Пехуры-2. Пехуры-1 налічвала 29 жыхароў, а Пехуры-2 — 15 жыхароў.
- 1908 год — у складзе вёсак 27 і 16 жыхароў адпаведна.
- 1921 год — узьяднаная вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 10 двароў і 65 жыхароў.
- 1931 — 61 жыхароў, 9 двароў[2]
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Латвянскага сельсавету Пастаўскага, а з 25 лістапада 1940 году — Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — створаны калгас імя Янкі Купалы.
- 13 лютага 1952 году — вёска знаходзіцца ў складзе Баярскага сельсавету.
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1960 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Ленінскі шлях».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 8 жыхароў
- 1999 год — 20 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 13 двароў, 24 жыхары
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 338
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, t. 1, Warszawa 1938, s. 39.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Piechury, wieś, powiat wilejski, gmina Miadzioł // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. — S. 70