Паўднёвасаамская мова

Паўднёвасаа́мская мова — адна з саамскіх моваў, на якой размаўляюць саамы ў нарвэскіх фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэляґ, Нур-Трондэляґ, Нурлян і швэдзкіх лэнах Далярна, Емтлянд, Вэстэрботэн. З усіх саамскіх моваў знаходзіцца на крайнім паўднёвым захадзе арэалу распаўсюджаньня гэтых моваў.

Паўднёвасаамская мова
Åarjelsaemien gïele
Ужываецца ў Нарвэгіі, Швэцыі
Рэгіён Нарвэскія фюльке Хедмарк, Сёр-Трондэляґ, Нур-Трондэляґ, Нурлян, швэдзкія лэны Далярна, Емтлянд, Вэстэрботэн
Колькасьць карыстальнікаў 500 чалавек[1]
Клясыфікацыя Уральская сям’я

 Фіна-вугорская галіна
  Саамская група

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Сьцяг Нарвэгіі камуна Сноса (Нур-Трондэляґ)
Сьцяг Швэцыі мова нацменшасьці
Рэгулюецца
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б) sma
ISO 639-2(Т) sma
ISO 639-3 sma
SIL smc

З усіх 2000 паўднёвых саамаў валоданьне мовай адзначаюць толькі 500 чалавек. Мова хутка зьнікае.

Характарыстыка мовы

рэдагаваць
 
Паўднёвасаамская мова (абазначаная лічбай 1).

Пісьмовасьць

рэдагаваць

Мова зьяўляецца адной з шасьці саамскіх моваў, якая мае афіцыйна зацьверджаную пісьмовасьць. Нягледзячы на гэта, літаратуры на паўднёвасаамскай мове існуе вельмі мала. Выдадзены паўднёвасаамска-нарвэскі слоўнік.

Сучасны паўднёвасаамскі альфабэт.

А а B b D d E e F f G g H h I i
Ï ï J j K k L l M m N n O o P p
R r S s T t U u V v Y y Æ æ/Ä ä Ø ø/Ö ö
Å å

Літары Æ æ і Ø ø ўжываюцца ў Нарвэґіі, Ä ä, Ö ö — у Швэцыі, што зьвязана з калькаваньнем з тамтэйшых дзяржаўных моваў, нарвэскае й швэдзкай.

Літары Cc, Qq, Ww, Xx, Zz выкарыстоўваюцца пры напісаньні словаў замежнага паходжаньня.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць