Ружанскі палац
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Сапегаў
| |
Палац Сапегаў
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Ружаны |
Каардынаты | 52°51′37.85″ пн. ш. 24°53′45″ у. д. / 52.8605139° пн. ш. 24.89583° у. д.Каардынаты: 52°51′37.85″ пн. ш. 24°53′45″ у. д. / 52.8605139° пн. ш. 24.89583° у. д. |
Тып будынка | замак |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d], клясыцызм і барока |
Аўтар праекту | Ян Самуэль Бэкер |
Дата заснаваньня | пачатак XVII ст. |
Асноўныя даты: | |
Вядомыя насельнікі | Леў Сапега Казімер Леў Сапега Аляксандар Міхал Сапега |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | рэстаўруецца |
Палац Сапегаў | |
Палац Сапегаў на Вікісховішчы |
Пала́цава-па́ркавы комплекс Сапе́гаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVII—XVIII стагодзьдзяў у Ружанах. Знаходзіцца на высокім узгорку ў паўднёва-ўсходняй частцы мястэчка, на гістарычным Гасьцінцы[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Ружанскі палац — найбуйнейшы палацавы комплекс Беларусі XVII—XVIII стагодзьдзяў. У наш час вядзецца яго рэстаўрацыя.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМаёнтак Ружаны перайшоў у валоданьне Сапегаў у 1598 годзе, калі Леў Сапега набыў яго разам з Ласасінам у Барташа Бруханскага. У пачатку XVII стагодзьдзя на месцы драўлянага замка збудавалі 2-павярховы мураваны палац з трыма вежамі[1], у якім ужо ў 1617 годзе Леў Сапега прымаў караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазу.
У 1642 годзе сын Льва Сапегі Казімер Леў прымаў у Ружанскай рэзыдэнцыі езуіцкага візытатара з Рыму Фабрыцыя Рамфуса[2]. А ў 1644 годзе ў Ружанах яшчэ раз гасьцяваў Уладзіслаў Ваза. Уласьнік палаца зрабіў усім гасьцям каштоўныя падарункі: каралю — залаты падмісак і дарагія галяндзкія шпалеры, каралеве — пярсьцёнак і сабаліныя мяхі з Масковіі, канцлеру — срэбны кубак, камянецкаму біскупу — «два саракі сабалёў», усім фрэйлінам — пярсьцёнкі з рубінамі, падкормію — шаблю з залатой аправай, ксяндзам — па 100 вугорскіх залатых[3]. У гонар гэтага візыту ў адной з заляў палаца ўсталявалі чорную мармуровую дошку з надпісам па-лацінску «Vladislaus IV et Caecilia Regina guatuor dierum gratiosissimi hospites Rozanae praesentia et humanitate Regia hac aedes illustrarunt MDCXL IV Januarii X». Пазьней у зьвязку зь пераносам у 1655 годзе мошчаў Сьвятога Казімера зь Віленскай катэдры ў той самай залі ўсталявалі другую дошку з надпісам «Divo Casimiro sacrum». Леў Казімер перабудаваў палац, выклікаўшы дзеля гэтага італьянскага архітэктара Джаваньні Батысту Джысьленьні. У выніку рэканструкцыі палац набыў барокавыя рысы. У Ружанах зьявілася капэля, якая налічвала 40 музыкаў з Італіі, Польшчы і мясцовых сялянаў. Найбольш таленавітых зь іх Казімер Леў адсылаў навучацца ў Італію[3].
Палац моцна пацярпеў ад швэдаў, у 1700 годзе яго спалілі войскі канфэдэратаў пад кіраўніцтвам Міхала Сэрвацыя Вішнявецкага. У першыя дзесяцігодзьдзі XVIІI стагодзьдзя палац аднавілі, а ў 1748—1750 гадох яго перабудаваў архітэктар Ёган Зыгмунт Дэйбель.
У 1784 годзе канцлер Аляксандар Міхал Сапега прымаў у Ружанах прыбылага на Гарадзенскі сойм караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У той час у палацы працавала балетная трупа, якая выступала перад Станіславам Панятоўскім[4]. У 1784—1788 гадох праводзілася перабудова і стварэньне позьнебарокавага палацавага комплексу архітэктарам Янам Самуэлем Бэкэрам. За сваю працу архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыцьцёвую пэнсію 2160, а потым 2520 злотых.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа падзелах Рэчы Паспалітай і сьмерці Аляксандра Сапегі ягоны сын Францішак аддаў палац у арэнду пад суконную і ткацкую фабрыкі, а сваю рэзыдэнцыю перанёс у Дзярэчын. З часам туды перавезьлі ўсе назьбіраныя ў Ружанах калекцыі: сямейны архіў, частку бібліятэкі, мастацкія ��воры, гістарычную зброю, харугвы, штандары, посуд з срэбра і золата ды іншае.
21 сьнежня 1829 году Яўстах Каятан Сапега канчаткова прадаў палац прадпрымальніку Ары Ляйбу Пінэсу[5]. Па паразе вызвольнага паўстаньня (1830—1831) Яўстах Каятан мусіў эміграваць, тым часам расейскія ўлады канфіскавалі ружанскі і дзярэчынскі маёнткі. Па адабраньні Ружанскага палацу балетная трупа Сапегаў выехала ў Санкт-Пецярбург, дзе стала асновай расейскага балету[4]. Неўзабаве ткацкая вытворчасьць Пінэсаў заняпала і ператварылася ў сьціплую прадзільню воўны. У 1834 годзе падчас наведаньня Ружанаў Леан Патоцкі застаў палац ужо цалкам закінутым. Ягоны агульны выгляд захаваўся хіба на малюнку Напалеона Орды. Аднак гэта адзін з найслабейшых малюнкаў мастака, поўны недакладнасьцяў і спрашчэньняў, і дае ўяўленьне пра палац толькі ў агульных рысах[6].
У 1914 годзе празь недагляд фабрычных прачак у комплексе адбыўся пажар, частка сьценаў абрынуліся. Частковая рэстаўрацыя адбывалася ў 1930 годзе, у 1933 годзе намаганьнямі міністра замежных справаў міжваеннай Польскай Рэспублікі Яўстаха Сапегі маёнтак вярнулі роду Сапегаў.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе комплекс ізноў атрымаў пашкоджаньні падчас баявых дзеяньняў, згарэў палац і тэатральная афіцына. Па вайне палац стаяў закінутым, паступова руйнуючыся. Частку цэглы разабралі на гаспадарчыя мэты.
Улетку 2008 году пачаліся раскопкі і рэстаўрацыя. Палац улучылі ў праграму «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады, прызначаную для аднаўленьня беларускай архітэктурнай спадчыны. Паводле праграмы, на палац штогод выдзялялася больш за мільярд рублёў. За пяць гадоў адрэстаўравалі заходні і ўсходні флігелі[7]. Плянуецца аднаўленьне паўднёвага корпусу палаца, дзе знаходзіліся тэатар і манэж. Тут разьмесьцяцца гатэль і тэатар. Рэшту пабудоваў закансэрвуюць[8]. Рэстаўратары імкнуцца выкарыстоўваць максымальна набліжаныя да аўтэнтычных матэрыялы (псэўдааўтэнтычная цагліна, дахоўка індывідуальнай вытворчасьці)[9].
На пачатку 2012 году на ўязной браме паставілі скульптуру Сьвятой Ганны, зьнішчаную на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў[10]. З 2012 году ў межах праграмы «Замкі Беларусі» ладзяцца дабраахвотніцкія летнікі ў прыбіраньні тэрыторыі, азеляненьні, будаўнічых працах вакол аб’екту[11][12][13].
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Першы палац, збудаваны Львом Сапегам, меў абарончы характар. Гэта быў крыжападобны будынак з трыма нарожнымі абарончымі вежамі (дзьве 4-гранныя і 5-гранная). У цэнтральнай частцы палаца знаходзіліся парадная заля і вэстыбюль з двухбаковай лесьвіцай, у бакавых частках — жылыя пакоі, кабінэт, бібліятэка. Пад будынкам у вялізных скляпеньнях захоўваліся арсэнал, архіў, харчаваньне. Анфілада памяшканьняў на першым паверсе пакрывалася скляпеністымі, на другім — бэлькавымі перакрыцьцямі. Па перабудове італьянскім архітэктарам Джаваньні Батыстам Джысьленьні на заказ Казімера Льва Сапегі палац меў два паверхі, пакоі аздабляліся мармурам, штучнай ляпнінай і росьпісамі[3].
У выніку рэканструкцыі палацавага комплексу, праведзенай прыдворным архітэктарам Сапегаў Янам Самуэлем Бэкэрам у 1784—1788 гадох, дзьве вежы разабралі, а заходнюю ўлучылі ў агульны аб’ём новага будынку, які стаў сымэтрычным паводле сваёй кампазыцыі[14]. Галоўны корпус набыў выгляд кампактавага 2-павярховага прастакутнага ў пляне будынка пад высокім мансардавым дахам. Галоўны фасад у 13 вокнаў у цэнтральнай частцы вылучаўся ўзьнятым на другі паверх прысьценным портыкам зь дзьвюх параў калёнаў і пілястраў, завершаных высокім трыкутным франтонам, запоўненых скульптурным барэльефам. На тыльным фасадзе портыку адпавядала шырокая 10-калённая тэраса, на якую выходзілі вокны-дзьв��ры бальнай залі. У стылявым пытаньні будынак знаходзіцца на памежжы барока і клясыцызму. Ва ўнутраным дэкоры адбіўся значны ўплыў стылю ракако.
У правым корпусе разьмяшчаўся тэатар і манеж. Тэатар меў глыбокую сцэну з 7 плянамі кулісаў і невялікімі гардэробнымі абапал. 2-ярусная глядацкая заля з ложамі аздаблялася ажурнымі балюстрадамі і калёнамі карынцкага ордэру. Пры праектаваньні тэатру архітэктар узяў за ўзор залю Тэатру Фарнэзэ ў Парме.
Заходні корпус прызначаўся для карціннай галерэі. Восьсю палаца паставілі браму ў выглядзе трыюмфальнай аркі, аздобленай разнастайнымі геральдычнымі картушамі з моранага дубу.
Парк
рэдагавацьЯн Самуэль Бэкэр спраектаваў рэгулярны парк з каналамі, вадаёмамі, сады з аранжарэямі.
Музэй
рэдагавацьУ адрэстаўраваным усходнім флігелі (адрас — вуліца Урбановіча, 15а) адкрыўся музэй «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў», прысьвечаны гісторыі роду Сапегаў. Выстава паказвае дзейнасьць Сапегаў, гісторыю мястэчка Ружанаў, помнікі архітэктуры сапегаўскага часу. Ладзяцца тэатралізаваныя гістарычныя рэканструкцыі[15]. З 2011 году ладзіцца штогадовы фэст «Ружанская брама»[16]. За 2011 год музэй прыняў каля 20 000 наведнікаў, якія прынесьлі 25 млрд рублёў даходу[17] ($4,46 млн[18]; у сярэднім па $223 з чалавека). Дырэктар музэю — Раман Жыткоўскі (з красавіка 2016 году).
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Я. Бэкер, 1784 г.
-
Галоўны фасад. Я. Бэкер, 1784 г.
-
Я. Бэкер, 1784 г.
-
Я. Бэкер, 1784 г.
-
Я. Бэкер, 1784 г.
-
Брама. Я. Бэкер, 1784 г.
-
Тыльны фасад. Я. Бэкер, 1762—1788 гг.
-
Парк. Я. Бэкер, 1762—1788 гг.
-
Зьвярнец. Я. Бэкер, 1770—1780 гг.
-
Зьвярнец. Я. Бэкер, 1770—1780 гг.
-
Тэатар. Я. Бэкер, 1788 г.
-
Тэатар. Я. Бэкер, 1788 г.
-
Тэатар. Я. Бэкер, 1788 г.
-
Н. Орда, 1863 г.
-
Паводле Н. Орды, 1875 г.
-
В. Вейтка, 1888 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1913 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1939 гг.
-
1915—1939 гг.
-
1915—1939 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
С. Ракоўскі, 1917 г.
-
1917 г.
-
1918—1934 гг.
-
1918—1939 гг.
-
1918—1939 гг.
-
1921—1939 гг.
-
1921—1939 гг.
-
1921—1939 гг.
-
М. Афанасовіч, 1922 г.
-
1925 г.
-
1925 г.
-
1930 г.
-
1931 г.
-
1932 г.
-
1932 г.
-
1933 г.
-
1934 г.
-
1937 г.
-
да 1939 г.
-
1941 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўная брама і флігелі
-
Тэатар
-
Брама
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ўрбановіча, 15А
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Ружанскі палацавы комплекс // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 418.
- ^ Aftanazy R. Różana // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 337. — ISBN 9788304037014
- ^ а б в Павловский Б. «Триединый Сапега» // Вечерний Брест. — 20 красавіка 2012. — № 32 (1874).
- ^ а б Яскевіч С. Мінулае — для нашчадкаў // Зьвязда : газэта. — 11 студзеня 2014. — № 4 (278614). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Documentation of purchase by Ari Lieb Pines' purchase of the Ruzhany castle from Duke Sapieha in 1829 (анг.) JewishGen KehilaLinks. JewishGen. Праверана 12 сакавіка 2012 г.
- ^ Aftanazy R. Różana // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — С. 340. — ISBN 9788304037014
- ^ Палац Сапегаў: руіны застануцца ва ўспамінах? // Раённыя будні. — 1 лютага 2012. — № 9 (9455). — С. 5.
- ^ Алег Сідарэнка Мінулае працуе на будучыню // Раённыя будні. — 16 траўня 2012. — № 37 (9483). — С. 3.
- ^ Карней І. (23 красавіка 2012) Ружанскі палац як дакор аматарам «муляжоў» пад даўніну Культура. Радыё «Свабода». Праверана 25 красавіка 2012 г.
- ^ Вакульская В. Святая Ганна зноў будзе апякункай Ружан // Раённыя будні. — 11 мая 2012. — № 36 (9482). — С. 5.
- ^ БелАЮ міжнародныя валанцёрскія летнікі ў Беларусі Адукацыя — стыль жыцьця Праверана 25 траўня 2014 г.
- ^ Валанцёрскі летнік «Спадчына Сапегаў» у Ружанах Новості. РГА «Беларуская асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА» (16 ліпеня 2012). Праверана 25 траўня 2014 г.
- ^ Радзюк К. (27 сакавіка 2014) Сапегі і Радзівілы чакаюць тваёй дапамогі Грамадзтва. Зьвязда. Праверана 25 траўня 2014 г.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 515.
- ^ Галоўная старонка. Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў. Праверана 26 сьнежня 2013 г.
- ^ Тиборовская Т. (9 чэрвеня 2013) На празднике «Ружанская брама» побывало около 10 тысяч человек (рас.) Tomin.by Праверана 26 сьнежня 2013 г.
- ^ Яскевіч С. Незабытае старое // Мясцовае самакіраваньне. — 16 траўня 2012. — № 10 (282). — С. 1.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2011 год (5605,84 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2012 г. Праверана 6 жніўня 2017 г.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Габрусь Т. Ружанскі палацавы комплекс // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Страчаная спадчына / Т. Габрусь, А. Кулагін, Ю. Чантурыя, М. Ткачоў: Уклад. Т. Габрусь. — Менск: Беларусь, 2003. — 351 с.: іл. ISBN 985-01-0415-5.
- Aftanazy R. Różana // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej(pl). — Wrocław: Zakład Narodowy imienia Ossolińskich, 1992. — Т. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — 470 с. — ISBN 9788304037014
- Федорук А. Т. Ружаны // Старинные усадьбы Берестейщины. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2004. — 576 с. — ISBN 985-11-0305-5
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000640 |