Пагадненьне Вайтангі

Пагадне́ньне Вайтангі (маары: Te Tiriti o Waitangi) было падпісанае 6 лютага 1840 году пры Вайтангі ў «Бухце выспаў» Новай ��эляндыі паміж Аб’яднаным Каралеўствам (брытанская карона) і прадстаўнічымі правадырамі маоры. Паміж брытанскімі прадстаўнікамі і кіраўнікамі саюзу аб’яднаных плямён Новай Зэляндыі была дасягнутая дамова па каляніяльным статусе краіны і гарантыях адмысловых правоў маоры ў яе межах. 6 лютага зьяўляецца нацыянальным святам Новай Зэляндыі.

Арыгінал тэксту пагадненьня.

Па «пагадненьні», як яго звычайна называюць новазэляндцы, Новая Зэляндыя набывала статус брытанскай калёніі. Падпісаньне пагадненьня лічыцца пачаткам гісторыі сучаснай Новай Зэляндыі. Маоры адмаўляліся ад свайго права на набыцьцё незалежнасьці, атрымліваючы ўзамен на гэта статус брытанскага грамадзяніна. Акрамя гэтага, за маоры захоўвалася права на зямлю і іншую ўласную маёмасьць.

Цяжкасьці з дакладным перакладам тэксту пагадненьня ў час падпісаньня пазьней неаднойчы выклікалі кантравэрсійныя трактаваньні асобных пунктаў дакумэнту. Так, у выніку дзейнасьці заснаванага ў 1975 годзе Трыбунала Вайтангі маоры змаглі вырашыць некаторыя пункты пагадненьня на сваю карысьць.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Пагадненьне Вайтангісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • The Treaty of Waitangi (анг.). New Zealand history online. — Інфармацыйная старонка новазэляндзкага ўраду. Праверана 9 траўня 2009 г.