Павал Пракапеня

беларускі сьпявак

Па́вал Пракапе́ня, пс. Паўло Прокопен, Павел Прокопені (18 жніўня 1908 або 1910, в. Запольле Берасьцейскага павету, цяпер Пружанскі раён — 9 кастрычніка 1976, Нью-Ёрк) — беларускі, польскі і расейскі опэрны сьпявак.

Павал Пракапеня
Дата нараджэньня 18 жніўня 1908(1908-08-18), 18 жніўня 1910(1910-08-18)[1][2] або 1910
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 кастрычніка 1976(1976-10-09) або 10 кастрычніка 1976(1976-10-10)[1][2]
Месца сьмерці
Занятак музыка, опэрны сьпявак

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў беднай беларускай сям’і, аднак прырода надарыла яго выдатнымі музычнымі здольнасьцямі і выдатным глыбокім голасам. У падлеткавым узросьце парабкаваў у горадзе Наваградак. Пасьля працаваў «пасыльным» у ваяводзкім упраўленьні і ў паліцэйскай камэндатуры.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў Львове сабраўся сьвет польскай эстрады, якія зьбеглі на Ўсход зь нямецкай акупацыйнай зоны. Туды трапіў і Павал Пракапеня. Далейшая частка яго жыцьця на нейкі час невядомая.

Пачатак вайны паміж СССР і Нямеччынай ён сустрэў у Куйбышаве, а калі на поўдні СССР пачало арганізоўвацца Польскае войска пад кіраўніцтвам вызваленага з «Лубянкі» генэрал-лейтэнанта ��ладыслава Андэрса, Павал Пракапеня стаў сябрам артыстычнага ансамбля Карпацкай брыгады ды падчас усёй вайны саграваў песьняй сэрцы польскіх жаўнераў.

«Я чуў яго ў Палестыне і Ліване, — піша Абрамаў-Няверлі, — …У Польшчы ягоны голас… на працягу многіх гадоў быў забаронены. Пракапеня застаўся ў эміграцыі, атабарыўся ў Злучаных Штатах Амэрыкі… прысадзісты бляндын з бадзёрым тварам, які выдаваў схільнасьць да чаркі… Павал Пракапеня, на шчасьце, ня быў тэнарам. І падтрымліваў добрую форму на працягу доўгіх гадоў».

Павал Пракапеня аб’езьдзіў з канцэртамі паўсьвету, але ў Польшчу шлях яму быў зачынены. Ня ўбачыў больш сьпявак і роднай Беларусі. Памёр выканаўца ў Нью-Ёрку 9 кастрычніка 1976 году.

Творчасьць

рэдагаваць

Самародны песенны і музычны талент Паўла Пракапені быў адкрыты ў Польшчы ў 1920-я гады. Яраслаў Абрамаў-Неверлі згадвае ў кнізе «Масток праз Атлантык»: «…разносіў лісты, быў пасланцам. У чырвонай фуражцы хадзіў ён з торбай і заўсёды сьпяваў. На гэтыя сьпевы зьвярнула ўвагу жонка камісара паліцыі… захопленая выдатным голасам, яна паслала яго вучыцца ў Варшаву. Неўзабаве Пракапеня стаў вядомым сьпеваком, бас-барытонам, які ў польскім горадзе Кракаве сьпяваў з самім Янам Кяпурам(pl) з даху аўтамабіля. Ужо знакамітасьцю Пракапеня прыехаў на гастролі ў родны Наваградак. Канцэртаваў у глядзельнай зале нашага кіно… Калі Пракапеня засьпяваў на беларускай мове народную песьню „Лявоніха“, аплядысмэнтам не было канца».

У песенным рэпэртуары Паўла Пракапеня, акрамя польскіх і беларускіх песень, былі ў асноўным расейскія народныя песьні. На старых кружэлках фірмы «Сырэна Электро», выдадзеных напрыканцы 1933 году, захаваліся запісы песень «Ах, ты доля, мая доля», «Байкал», «Бродяга», «Ванька-парень», «Верёвочка», «Волга-волга», «Во саду иль в огороде», «Два гренадёра», «Двенадцать разбойников», «Дубинушка», «Лучинушка», «Любовь разбойника», «Молись, кунак», «Семеро зятьёв», «Утёс», «Ухарь-купец», «Чёрные гусары», «Эй, ухнем!» Па сьведчаньні аўтара кнігі «Прекрасная Маруся Сава» Міхаіла Іванавіча Блізьнюка, некаторы час Павал Пракапеня выступаў разам са сьпеваком Ежы Сямёнавым і яго хорам.

У 1943 зьняўся ў дакумэнтальным фільме Яўгеніюша Цэнкальскага(pl) «Шатляндзкая мазурка» (па-ангельску: Scottish Mazurka).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць