Нахіл восі вярчэньня

Нахіл восі вярчэньня — вугал адхіленьня восі вярчэньня нябеснага цела ад пэрпэндыкуляру да плоскасьці ягонай арбіты. Гэтую велічыню таксама можна вызначыць як вугал паміж плоскасьцямі экватару нябеснага цела й ягонай арбіты.

Нахіл восі вярчэньня

Нахіл восі вярчэньня Зямлі зьяўляецца асноўнай прычын��й сэзонных кліматычных зьменаў, як то зьмены пор году.

Нахіл восі вярчэньня найважнейшых нябесных целаў

рэдагаваць
Цела Нахіл восі (°)
Сонца 7,25
Мэркурый ~0,01
Вэнэра 177,36
Зямля 23,439281
Месяц 1,5424
Марс 25,19
Юпітэр 3,13
Сатурн 26,73
Уран 97,77
Нэптун 28,32
Плютон 119,61
Цэрэра ~4
Палада ~60