Народны майстар Беларусі

ганаровае званьне ў Беларусі

Народны майстар Рэспублікі Беларусь — ганаровае званьне ў Беларусі, якое надаецца творчым асобам — носьбітам этнічных традыцый, якія зьяўляюцца пераемнікамі і прадаўжальнікамі традыцый і мастацкага здабытку беларускай традыцыйнай культуры, захоўваюць і перадаюць наступнаму пакаленьню тэхналёгіі і мастацкія асаблівасьці народных рамёстваў, а таксама ствараюць новыя мастацкія каштоўнасьці, што ўзбагачаюць сучасную нацыянальную культуру Беларусі.

Творчая асоба, якой нададзены статус «Народны майстар», набывае пэўную грамадзка-культурную значнасьць, што дазваляе больш пасьпяхова і плённа ажыцьцяўляць творчую дзейнасьць, мастацкую вытворчасьць вырабаў народных промыслаў, перадаваць сваё майстэрства маладому пакаленьню.

Умовы наданьня

рэдагаваць

Статус «Народны майстар» можа надавацца асобе, якая:

  • займаецца творчасьцю ў галіне народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і ручнога мастацкага рамяства, набыла майстэрства традыцыйным спосабам празь пераемнасьць ці ў працэсе самастойнай творчай працы;
  • у сваім мастацтве і рамястве абапіраецца на традыцыі (мясцовыя, рэгіянальныя, нацыянальныя), творча іх разьвівае, праяўляе здольнасьці

да індывідуальнай інтэрпрэтацыі.

Умовы распаўсюду

рэдагаваць

Палажэньне распаўсюджваецца на катэгорыі народных майстроў, якія:

  • займаюцца традыцыйным рамяством, прадаўжаюць і разьвіваюць яго традыцыі праз выкананьне ўзораў традыцыйных вырабаў;
  • ствараюць мастацкія каштоўнасьці, што зьяўляюцца працягам народных традыцый, вынікам мастацкага мысьленьня, уласьцівага традыцыйнай народнай культуры, адлюстраваньнем беларускай нацыянальнай мэнтальнасьці;
  • прымаюць удзел у выстаўках народнай творчасьці, сьвятах-конкурсах, фэстывалях і іншых культурна-масавых мерапрыемствах.

Віды дзейнасьці

рэдагаваць

Творчая дзейнасьць народных майстроў ажыцьцяўляецца ў наступных відах народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамяства:

  • разьба па дрэве;
  • росьпіс па дрэве, тканіне, шкле;
  • саломапляценьне;
  • пляценьне і вырабы з расьлінных матэрыялаў мясцовага паходжаньня (лаза, чарот, карэньні, бяроста, дранка, лыка і г. д.);
  • аплікацыя і інкрустацыя саломкай;
  • ткацтва на ручных і ткацкіх станках;
  • ткацтва, пляценьне, віцьцё паясоў;
  • вышыўка ручная;
  • карункапляценьне і вязаньне карункаў;
  • ганчарства;
  • выраб глінянай цацкі;
  • кавальства;
  • бондарства;
  • выцінанка;
  • выраб народных строяў у мясцовых і рэгіянальных традыцыях з захаваньнем традыцыйных тэхналёгій ткацтва, вышыўкі;
  • выраб сувэнірных этнаграфічных лялек у народных строях;
  • ручное мастацкае вязаньне ў беларускіх народных традыцыях;
  • мастацкая апрацоўка скуры;
  • выраб уручную мастацкай мэблі з дрэва;
  • ітарсія па дрэве;
  • нізаньне бісэру;
  • пісанкарства (выраб велікодных яек-пісанак);
  • пернікарства і выраб абраднага печыва (вясельныя караваі і г. д.) і інш.

Да катэгорыі народных майстроў могуць быць аднесены народныя творцы, якія займаюцца творчасьцю выяўленчага характару пераважна ў разьбе і жывапісе ці ў іншых відах нетрадыцыйнай народнай плястыкі, дзе яны выказваюцца самабытным чынам, незалежна ад узораў прафэсійнага мастацтва, і іх творы па вобразна-стылістычных парамэтрах могуць быць аднесены да катэгорыі мастацтва, якое прынята называць «прымітыўным», «наіўным», «інсітным».

Хто надае званьне

рэдагаваць

Пастанова аб наданьні статусу «Народны майстар» прымаецца калегіяльна экспэртнай камісіяй, створанай пры Міністэрстве культуры загадам Міністра. Парадак работы экспэртнай камісіі ажыцьцяўляецца ў ��дпаведнасьці з Палажэньнем аб экспэртнай камісіі, зацьверджаным Міністрам культуры.

Пасьведчаньне

рэдагаваць

У выніку прыняцьця экспэртнай камісіяй пастановы аб наданьні статусу «Народны майстар» народным майстрам выдаецца пасьведчаньне, узор якога зацьвярджаецца Міністэрствам культуры.

Пасьведчаньне аб статусе «Народны майстар» зьяўляецца дакумэнтам, які прад’я��ляецца яго ўладальнікам у адпаведныя органы ўлады для пацьвярджэньня свайго асобага творчага статусу, права на заняцьце творчай дзейнасьцю, навучаньня іншых свайму рамяству, атрыманьня пэўных ільгот, а таксама ў іншыя ўстановы і арганізацыі, куды зьвяртаецца народны майстар з мэтай больш пасьпяховага ажыцьцяўленьня сваёй дзейнасьці.

Літаратура

рэдагаваць