НЭК Нэймэген
НЭК (па-нідэрляндзку: Nijmegen Eendracht Combinatie) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Нэймэгену. Заснаваны ў 1900 годзе. Клюб чатыры разы прабіваўся ў фінал Кубка Нідэрляндаў, але гэтак і ня здолеў атрымаць траф��й.
НЭК | |
Поўная назва | Nijmegen Eendracht Combinatie |
---|---|
Заснаваны | 15 лістапада 1900 |
Горад | Нэймэген, Нідэрлянды |
Стадыён |
Гофэртстадыён Умяшчальнасьць: 12 500 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Эрэдывізія |
· 2023—2024 | 6 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы nec-nijmegen.nl (нід.) |
Гісторыя
рэдагавацьНайстарэйшым папярэднікам НЭКу быў клюб «Ээндрахт», які быў закладзены 15 лістапада 1900 году Аўгустам Лёдэнстэйнам, Антоонам Кёйпэрсам і Ваўтэрам дэ Лентам. Клюб быў патрыбны тым, што прадстаўнікі працонай клясы праз сваё паходжаньня ня мелі мажлівасьць гуляць за «Кўік-1888», які быў галоўным клюбам гораду на той час[2]. Празь недахоп сродкаў «Ээндрахт» першапачаткова ладзіў толькі таварыскія матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду ажно да 1903 году, але пасьля стварэньня гарадзкой лігі Нэймэгену далучыўся да яе. Каманда сталася першым чэмпіёнам лігі, дзякуючы чаму прасунулася ў рэгіянальную лігу Гельдэрлянд, а яшчэ праз два гады клюб быў запрошаны ў другі дывізіён. У красавіку 1910 году «Ээндрахт» аб’яднаўся з клюбам НВВ, які паўстаў за два гады да таго, дзякуючы высілкам былых удзельнікамі клюбу «Кўік-1888». Новы клюб атрымаў назву НЭК, якая ў перакладзе зь нідэрляндзкае мовы значыць «Зьвяз Нэймэгену і Ээндрахту». Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла супраць амстэрдамскага клюбу ДЭК. Сустрэчы скончылася ўнічыю зь ліку 0:0[3].
У пачатку 1920-х гадоў пасьля гадоў туляньняў па розных палёх клюб нарэшце набыў зямлю і пабудаваў стадыён Газэнкампсэвэг[3]. Колькасьць заўзятараў і папулярнасьць НЭКу пачалі расьці, але посьпехаў на пляцоўках бракавала. Не зважаючы на тое, што клюб здабываў перамогі ў другім дывізіёне ў 1928, 1929, 1931 і 1934 гадах, але прасунуцца ў найвышэйшую лігу НЭК ня здолеў, праз паразы ў матчах плэй-оф[4]. Толькі зь пятай спробы нэймэнгенцы здолелі прасунуцца да элітнага дывізіёну ў 1936 годзе[5]. У 1939 годзе НЭК стаў першым ва ўсходнім дывізіёне чэмпіянату, але ў фінальным раўндзе фінішаваў толькі трэцім. Пры гэтым у хатнім матчы супраць чэмпіёну «Аяксу» каманда здабыла перамогу зь лікам 6:2. У 1942 годзе НЭК пераехаў на новы Гофэртстадыён, які месьціцца ў Гофэртпарку на ўскрайку гораду.
Склад
рэдагаваць- Актуальны на 13 верасьня 2024 году
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.nl/nec-nijmegen/startseite/verein/467/saison_id/2023
- ^ «1900—1910». De Trouwe Honden.
- ^ а б «Historie». NEC Nijmegen.
- ^ «N.E.C. Nijmegen, a story about a historious rich club». Synergy.
- ^ «N.E.C. Nijmegen». Historie Betaald Voetbal.