Міхаіл Касьцюк
Касьцю́к Міхаі́л Па́ўлавіч (26 сакавіка 1940 — 5 лютага 2019) — беларускі гісторык, акадэмік НАН Беларусі.
Міхаіл Касьцюк | |
Дата нараджэньня | 26 сакавіка 1940 |
---|---|
Месца нараджэньня | вёска Масьцішча, Наваградзкі раён, Баранавіцкая вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Дата сьмерці | 5 лютага 2019 (78 гадоў) |
Месца вучобы | Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1963) |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | Гісторыя |
Месца працы | Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
Сябра ў | Беларуская асацыяцыя гісторыкаў[d] |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1980) |
Навуковы кіраўнік | Іван Сяргеевіч Краўчанка[d] |
Узнагароды | |
У 1963 годзе скончыў гістарычна-філялягічны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. У 1969—1975 гадах — вучоны сакратар Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1975—1981 гадах — Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ(б). У 1981—1989 гадах — намесьнік дырэктара Інстытуту гісторыі АН БССР, у 1989—1999 гадах — дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Потым галоўны навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі[1].
У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1980 — доктарскую. У 1989 абраны чальцом-карэспандэнтам Акадэміі навук Беларусі, у 1996 годзе — акадэмікам НАНБ.
У 1999, 2002 і 2005 гадах Амэрыканскі біяграфічны інстытут(en) (Ролі(en), штат Паўночная Караліна, ЗША) прысвойваў яму званьне «Чалавек года». У 2005 г. браў удзел ад Беларусі ў ХХ кангрэсе Міжнароднага камітэта гістарычных навук, які праходзіў у Аўстраліі[2]. У 2010 годзе ўзнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны[1].
Працы
рэдагаваць- Идейно-политическое воспитание крестьянства. Из опыта работы Компартии Белоруссии в период строительства социализма (1926—1937 гг.). Минск, 1979.
- Трудовой вклад крестьянства в победу и упрочение социализма (на материалах БССР). Минск, 1986.
- Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы. Минск, 1989.
- Міхаіл Касьцюк. Бальшавіцкая сыстэма ўлады на Беларусі. — Менск: Экапэрспэктыва, 2000. — 308 с. — ISBN 985-6102-30-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Загад Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь №474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»/(недаступная спасылка) Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 год, № 222, 1/11944
- ^ Анатоль Мясьнікоў. Акадэмік Касьцюк: тройчы чалавек года // Зьвязда : Газэта. — 30 сьнежня 2005. — № 256 (25588). — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Каваленя А. А. Міхаіл Паўлавіч Касцюк (Да 70-годдзя з дня нараджэння) // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — 2010. — № 2.
- Ігнаценка І. М., Навіцкі У. І., Лыч Л. М., Васілеўская Н. У. Юбілейны артыкул да 60-годзьдзя// Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия гуманитарных наук. — 2000. — № 1.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |