Міра Лукша

беларуская пісьменьніца

Міра (Міраслава Янаўна) Лу́кша (нар. нар. 9 лістапада 1958, Гайнаўка, Польшча) — беларуская пісьменьніца з Польшчы.

Міра Лукша
Міраслава Янаўна Лукша
Міра Лукша ў 2000-ыя гады
Міра Лукша ў 2000-ыя гады
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Міра Лукша
Нарадзілася 9 лістапада 1958 (66 гадоў)
Сьцяг ПольшчыПНР, Беластоцкае ваяводзтва, м. Гайнаўка
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, пісьменьніца, паэтка
Гады творчасьці 1973 па бягучы час
Жанр жаночыя запісы, побыт простых людзей
Мова беларуская, польская
Дэбют 1973 год газэта Ніва

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася 9 лістапада 1958 году ў Гайнаўцы (Польшча). Скончыла філію Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку ў 1985 годзе. 3 1985 году працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1997 году. Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравое Гайнаўскага павету[1].

Творчасьць

рэдагаваць
 
Віктар Швед і Міра Лукша. Польшча, м. Беласток, 2000-ыя гады.

Дэбютавала на старонках газэты «Ніва» ў 1973 годзе. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяданьне «Жанчына з хвораю рукою» выйшла па-чэску ў «Анталёгіі беларускага апавяданьня» (выдавецтва «Větrné mlýny», 2006) і ў часопісы «Host».

Выдала 18 кніг, сярод якіх кнігі паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012), «Падарункі» (2014), «Радаслоў» (2017), «Спеў дрэў» (2017), «Żubr na zebrze» (2018), «Wiersze spod lasu» (2019), а таксама кнігі прозы: «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гіаторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013), «Гражынка і Грак» (2016)[2].

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • 1992 — «Дзікі птах верабей», проза
  • 1993 — «Замова», паэзія
  • 1994 — «Выспа», проза
  • 1994 — «Ёсьць», паэзія
  • 2001 — «Бабскія гісторыі», проза
  • 2003 — «Wiersze tutejsze», паэзія
  • 2006 — «Дзяўчынка і хмарка», проза
  • 2008 — «Гісторыі з белага сьвету», проза
  • 2009 — «Жывінкі з глыбінкі», паэзія
  • 2011 — «Пад знакам Скарпіёна», паэзія
  • 2013 — «Życie pozagrobowe i inne», проза
  • 2012 — «Biały stok», паэзія
  • 2014 — «Падарункі», паэзія

Літаратура

рэдагаваць