Мікалай Геранім Сяняўскі
Мікалай Геранім Сяняўскі (1645 — 5 сьнежня 1683) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (1668—1674) і маршалак надворны каронны (1674—1680), ваявода валынскі (1680—1683), гетман палявы каронны з 1683.
М. Г. Сяняўскі. Невядомы мастак, XVII ст. | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1645 |
Памёр | 5 сьнежня 1683 |
Пахаваны | |
Род | Сяняўскія |
Бацькі | Адам Геранім Сяняўскі[d] Вікторыя Альжбета з Патоцкіх[d] |
Дзеці | Тэафіла з Сяняўскіх[d], Адам Мікалай Сяняўскі[d] і Іаана з Сяняўскіх[d] |
Дзе��насьць | вайскавод |
Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскае староствы. Граф «на Шклове і Мышы».
Біяграфія
рэдагавацьЗ магнацкага роду Сяняўскіх гербу «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.
У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасьля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.
За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся зь езуіцкім калегіюмам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.
Ваяваў за Яна Казімера з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 1673—1674 праводзіў самастойныя апэрацыі на Падольлі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную тамака заразу памёр неўзабаве пасьля перамогі.
З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[1].
У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міхаіл Красноў. Сяняўскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 653.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0