Мантывід (імя)
Мантывід (Мунтвід, Мондвід, Монтвід, Манцівід) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Мантывід лац. Mantyvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mont + Wid |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мунтвід, Монтвід, Мондвід, Манцівід |
Зьвязаныя імёны | Відзімонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Мантывід» |
Паходжаньне
рэдагавацьВідмунд, Відмунд або Відзімунт (Vidmund, Widmund[1][2], Widimunt[a]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[6]. Такім парадкам, імя Монтвід азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Відзімонт)[7].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мондвід (Mondwid)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Montwit (1387—1394 гады)[11]; Montiwid[b] або Монтивид[c] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Монтивитъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс)[12]; Монтовитъ (Сафійскі першы летапіс)[13]; чоловекъ, которыи в Поюрскои волости на имя Монътвид (12 сьнежня 1522 году)[14]; Янушъ Монтвидовичъ (1528 год)[15]; Можейко Монътвидовичъ (24 студзеня 1529 году)[16]; Конкоил Монтвидович… Конкгойло Монтвидович… Монтвид Наргелович (1537—1538 год)[17]; з Мондвидовского з дыму[18], Григорей Монтвидовичъ… Михайло Монтвидъ[19] (1567 год); Stanisław Mondwid[20], Andrzej Montwid[21], Maciej Janowicz Mątwid[22], Jan Montwid[23] (1621 год); Wladyslam Montwіd na Dorоѕtаiach (1 чэрвеня 1636 году)[24]; Kazimierzowi Montwidowi ziemianinowi (20 лістапада 1673 году)[25]; Laurentij et Helena Montwidow (1709 год)[26]; przedemna Antonim Montwidem Białozorem (2 жніўня 1775 году)[27]; Wawrzyniec Mondwid (21 жніўня 1780 году)[28]; Ignacy Montwid, pisarz Maydebury Krzyczewskiey (22 чэрвеня і 22 ліпеня 1759 году)[29]; Alexander Montwid Wiażewicz Podkoniuszy WXLtt (4 кастрычніка 1765 году)[30]; Parafia ponedelska… Muntwidy (1784 год)[31].
Носьбіты
рэдагаваць- Мантывід (1276—1348) — літоўскі князь, сын вялікага князя Гедзіміна
- Мантывід (Мантывіт) — літоўскі баярын, які паручыўся за Братошу
- Януш Мантывідавіч — бяржанскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мікалай Войцехавіч Мондвід — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1581 годзе[32]
- Балтрамей Пятровіч Мантывідовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[33]
- Войцех Аляксеевіч і Кацярына Пятроўна Мантывідовічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1599 годзе[34]
- Лаўрын Дамінік Міхалавіч з Гедгаўда Мантывід Рэкуць — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік пінскі ў 1700—1705 гадох[35]
Мантывіды гербаў Вянява і Ляліва — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[36]. Прыдомкам Мондвід або Монтвід (Монвід) карысталіся літоўскія шляхецкія роды Вязевічаў і Ірыковічаў[37][38].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назвы мясцовасьці Widimuntheim
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Uppsala, 2004. S. 34.
- ^ Widmund, Nordic Names
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1572.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 227.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 235.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 179.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 167.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 76.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 56, 242, 320.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 675.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1303.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 93.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 100.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 106.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 107.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 175.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 289.
- ^ Гурская Ю. Многоязычие в Великом княжестве Литовском в зеркале древних фамилий // Acta Baltico-Slavica. Nr. 37 (2013). С. 5.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 173.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 323.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 377, 384, 390.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 95.
- ^ Skibicki S. Dekanat kupiski diecezji wileńskiej w świetle opisów parafii z 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2009. S. 98—99.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 64.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 74, 140.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 74.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 8. Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2020. S. 317.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 669.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на І, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Stekert A. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków, 1897.S. 80.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)