Максім Скавыш

беларускі футбаліст

Максім Скавыш (нарадзіўся 13 лістапада 1989 году, Менск) — беларускі футбаліст, гуляе нападнікам за клюб «Тарпэда-БелАЗ» і нацыянальную зборную Беларусі.

Максім Скавыш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 лістапада 1989(1989-11-13)[1][2] (35 гадоў)
Рост 179 см
Вага 78 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2013 БАТЭ 68 (30)
2012 Белшына 26 (5)
2013—2015 Балтыка 46 (4)
2013 Балтыка 11 (3)
2015—2016 Тарпэда-БелАЗ 26 (8)
2016 Гапаэль Кфар-Сава 8 (0)
2017 Тарпэда-БелАЗ 30 (9)
2018—2021 БАТЭ 98 (49)
2021—2023 Шахцёр Салігорск 68 (20)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ 29 (15)
Зборныя
2008—2011 Беларусь (да 21) 28 (5)
2013—4 Беларусь 33 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 лістапада 2023.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскай футбольнай школы «Зьмена». З 2007 году пачаў гуляць за барысаўскі БАТЭ. У матчы плэй-оф Лігі Эўропы зь «Літэксам» (Баўгарыя) 27 жніўня 2009 году напачатку даў галявы пас Радзівонаву, а напрыканцы матчу і сам забіў гол.

У сакавіку 2012 году разам зь Міхаілам Гардзейчуком быў аддадзены ў арэнду з БАТЭ ў бабруйскую «Белшыну»[3], якую пакінуў у лістападзе 2012 году[4]. У лютым 2013 году быў аддадзены ў арэнду калінінградзкай «Балтыцы» да 31 траўня 2013 году[5]. У траўні 2013 году «Балтыка» набыла правы на Скавыша ў БАТЭ і ён падпісаў з калінінградзкім клюбам кантракт на два гады[6]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[7]. У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на адзін год з клюбам «Гапаэль» з Кфар-Савы[8]. У студзені 2017 году пакінуў «Гапаэль» і вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У сьнежні 2017 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[10]. У складзе барысаўскай каманды стаў пераважна выходзіць на замену. У сэзоне 2018 году зарабіў на свой рахунак 11 галоў у Найвышэйшай лізе, зь іх 8 па выхадзе на замену.

У сэзоне 2019 году чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У верасьні 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[11]. У сэзоне 2020 году стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі з 19 галамі, а таксама быў абраны футбалістам года Беларусі. У ліпені 2021 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[12]. У студзені 2024 году скасаваў кантракт з салігорскім клюбам[13] і далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ»[14].

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, зь ёй здабыў бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы 2011 году ў Даніі, на гэтым чэмпіянаце забіў мяч у браму зборнай Ісландыі. З 2011 году гуляў за алімпійскую зборную Беларусі. На Алімпійскіх гульнях 2012 году выйшаў на замену ў адным матчы.

3 чэрвеня 2013 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Эстоніі. Пасьля 2014 году доўгі час не выклікаўся ў зборную, але ў сакавіку 2017 году зноўку патрапіў у каманду пасьля таго, як яе ачоліў галоўны трэнэр «Тарпэда-БелАЗ» Ігар Крывушэнка.

Узнагароды і дасягненьні

рэдагаваць

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2012

Асабістыя:

  • Футбаліст году Беларусі: 2020
  • Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі: 2020
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2020
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2019, 2020, 2021, 2022

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2015 Найвышэйшая ліга 12 1
2016 Найвышэйшая ліга 14 7
Тарпэда-БелАЗ 2017 Найвышэйшая ліга 30 9
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 29 11
2019 Найвышэйшая ліга 25 10
2020 Найвышэйшая ліга 29 19
2021 Найвышэйшая ліга 15 9
Шахцёр 13 4
2022 Найвышэйшая ліга 29 9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць