Мадзейка (Мадзека), Мядзейка (Медзіка, Мэдыка), Мацейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Mädecke
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mado + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мадзека, Мядзейка, Медзіка, Мэдыка, Мацейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мадзейка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Мадака або Меціка, пазьней Мэдэка, Матыка або Матэк (Madacho, Methiko[1], Mädecke[2], Maticke, Matteck) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[4].

У Прусіі бытавала імя Медэка (Медыка, Матэйка): Medeke (1335 год)[5], Medike (1409 год)[6], Matteyke (1412 год)[6]. У 1627 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Madeika, Olecensis Borussus, у 1639 годзе — Martinus Madeyka, Liccensis Borussus, у 1642 годзе — Casparus Madeika, Newhofio Prussus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mateyco (Хроніка Віганда)[8]; осмъ чоловековъ въ Ошменскои волости… Мядеико (7 лістапада 1442 году)[9]; пустовщын в Троцком повете у Высокодворскои волости на имя Медиковщины (31 сьнежня 1514 году)[10]; люди, пять служобъ, седять на земли Кгиръминовъскои у Якгилишъках на имя Яцъка а Бертоша Матеиковичов (1532 год)[11]; село Мадейковичи (1554 год)[12]; Бенъко а Станъ Медиковичы (22 красавіка 1564 году)[13]; Вонецъ Медейковичъ (10 лютага 1565 году)[14]; Родъ Медиковъ[15], Янъ Мадейка Матеевичь[16] (1567 год); з роду Медиков з Шатин (15 верасьня 1568 году)[17]; Gryg Medykowicz (2 жніўня 1597 году)[18]; Ród Medyków w Szatyjach (1690 год)[19]; Maciey Macieykiewicz (каля 1700—1702 гадоў)[20]; Medyki… Miedziki… Medykie… Macieyki (1744 год)[21].

Носьбіты

рэдагаваць

Мадзекі — парафіяне касьцёла ў Забелі (Полацкі дэканат) на 1798 год[23].

Мядзейкі (Miedziejka) — прыгонныя зь вёскі Барова (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[24].

Матэйкі (Matejka, Mateyka) гербу Помян і Матыкі (Matyk, Mattyk) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні[25].

Мэдыкевіч (Medykiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].

На 1906 год існаваў маёнтак Мацікі ў Дрысенскім павеце Віцебскай губэрні[27].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Мадзейкі, на гістарычнай АшмяншчынеМедзікі.

  1. ^ Jungfer J. Magerit — Madrid // Revue hispanique. T. 18, Nr. 53, 1908. S. 45.
  2. ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 63.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1109.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  5. ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 637.
  6. ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 56.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 301, 404, 435.
  8. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 667, 669—670.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 69.
  10. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 295.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 15 (1528—1538). — Vilnius, 2002. P. 149.
  12. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 56.
  13. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 156.
  14. ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 158.
  15. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 731.
  16. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 948.
  17. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 415.
  18. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 466.
  19. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo trockie 1690 r. — Warszawa, 2000. S. 151.
  20. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 96.
  21. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  22. ^ Яўген Анішчанка, Князиковщина, Томаровичи инвентарь в Гродненском повете, Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2016 г.
  23. ^ Яўген Анішчанка, Забель костел список прихожан 1798 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 студзеня 2016 г.
  24. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 376.
  25. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 651—652.
  26. ^ Professor Jerzy Wisniewski, List of the XIXth century Suvalki region family names, Suwalki Genealogical Society
  27. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 164.