Люмонт
Люмонт (Людамонт), Лімонт (Лімунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Люмонт лац. Lumont | |
Liumunt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Liut + Munt |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Людамонт, Лімунт, Лімонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Люмонт» |
Паходжаньне
рэдагавацьЛюдзімунт або Лютмунт, пазьней Люмунт (Ludimunt, Liutmund, Liumunt[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Людкен, Лютар; германскія імёны Liudwin, Luidikin, Liutar) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4].
Адпаведнасьць імя Леймант германскаму імю Liutmund (Liumunt) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[6].
У Польшчы ў 1684 годзе адзначалася прозьвішча Limunt[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: три чоловеки тамо ж у Рокове: Люмонтъ (9 лістапада 1449 году)[8]; Михно Люмонтовичъ конь. Андреи Люмонтович з братом 4 кони[9], Мардас Люмонтовичъ[10] (1528 год); Мордас Люмонтович (да 1533 году)[11]; панъ Ждан Люмонтович (1 жніўня 1540 году)[12]; Жданъ Лимонтовичъ, дворьянинъ господарский, тивун Церыньский (4 чэрвеня 1558 году)[13]; з двораниномъ его кролевское милости Жданом Михновичомъ Люмонтомъ (8 жніўня 1559 году)[14]; Жданъ Лимонтъ (16 кастрычнка 1563 году)[15]; Ждань Люмонтъ (20 кастрычніка 1563 году)[16]; Тымофеи Михаиловичъ Люмонтъ… Филинъ Ждановичъ Люмонтъ (1565 год)[17]; Василей Люмонтъ[18], Тымофей Михайловичъ Люмонтъ[19], Филипъ Ждановичъ Люмонтъ… Матфей Ждановичъ Люмонтъ[20], Война Люмонтовичъ[21] (1567 год); Filip Limont — deputat z Lidy (10 траўня 1593 году)[22]; я Янъ Венцлавович Лимонт, возны господарски земли Жомоитское волости повонъденское (3 лютага 1592 году)[23]; пана Филипа Лимонта (25 верасьня 1596 году)[24]; pan Limont z Lidy (29 студзеня 1597 году)[25]; Филипъ Лимонтъ (25 красавіка і 15 траўня 1598 году)[26]; Mikolay Limonth, deputat z Lidy (2 ліпеня 1611 году)[27]; Филимон Иванович Лимонт (8 жніўня 1624 году)[28]; Mikołay Limunt… Leon Limunt[29], Jan Limonth[30] (8 лістапада 1632 году); Limont (1636 год)[31]; мене Мартина Лимонта (6 кастрычніка 1642 году)[32]; per Venerabilem D. Nicolaum Limont (1648 год)[33]; Augustin Limont (23 кастрычніка 1655 году)[34]; po śmierci ur. Anny Zowianki [s] Limontowej (16 кастрычніка 1657 году)[35]; ur. Marcina Limunta [s], sędziego ziemskiego lidzkiego, starosty naszego wasiliskiego (6 верасьня 1658 году)[36]; Marcin Limont na miejscu… Augustyna Rymkiewicza Limonta (1667 год)[37]; Piotr Limont (1690 год)[38]; J.M. Pan Limont koniuszy powiatu lidzkiego sami (6 студзеня 1700 году)[39]; п. Лимонта (1711 год)[40]; Marianna Limontt (1738 год)[41]; Andrzej Limontowicz (1772 год)[42].
Носьбіты
рэдагаваць- Міхна і Андрэй Люмонтавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мардас Люмонтавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Балтрамей Люмонтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[43]
- Ждан Люмонтавіч (Лімонтавіч) — дзяржаўны дзяяч ВКЛ, цырынскі цівун у 1540—1558 гадох
- Ждан Міхнавіч Люмонт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1559 і 1563 гадох
- Васілей, Тымафей Міхайлавіч, Філіп Жданавіч і Мацьвей Жданавіч Люмонты — баяры Наваградзкага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Война Люмонтавіч — баярын Наваградзкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году
- Ян Венцлававіч Лімантовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[44]
- Амбражэй і Рыгор Вацлававічы Лімонты — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1600 годзе[45]
- Лявон Лімунт — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Ўладзіслава Вазы ад Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[46]
- Марцін Лімант — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян віцебскі і староста васілішкаўскі, электар Уладзіслава Вазы ад Віцебскага ваяводзтва[46]
- Мікалай Лімунт — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі лідзкі, электар Уладзіслава Вазы ад Віленскага ваяводзтва[46]
- Ян Лімонт — электар Уладзіслава Вазы ад Троцкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[46]
- Бартламей Люмонт — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1624 годзе[47]
- Павал, Грышка, Пётар, Філіп, Трафім, Міхаіл, Юрка, Габрусь, Лаўрэн, Васіль і Флор Ліманты — жыхары вёсак Хлапішча, Серамовічаў і Юравічаў (Наваградзкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1756 годзе[48]
Люмантовічы (Lumontowicz) — літоўскі шляхецкі род[49].
На 1884—1909 гады існаваў фальварак Лімантаўшчына ў Наваградзкім павеце Менскай губэрні[50][51].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 221.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1046.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 87.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 358.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 66.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 63.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 86.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 21.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 4, 1535—1547. — Lwów, 1890. S. 253.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 7, 1554—1572. — Lwów, 1910. S. 253.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 254 (40) (1559—1563). — Vilnius, 2015. P. 49.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 261 (47) (1562—1566). — Vilnius, 2011. P. 59.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1—2, ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. С. 745, 748.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 358.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 823.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 824.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 829.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 830.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 11. — Вильна, 1880. С. 55.
- ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 114.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 128.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 130.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8: Акты Виленского городского суда. — Вильна, 1875. С. 30, 35.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 223—224.
- ^ Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам. Ч. 2. — Вильно, 1843. С. 152.
- ^ Acta interregni post mortem serenissimi & gloriosissimi olim Sigismundi Tertii, regis Poloniae. — Cracoviae, 1633. S. 28.
- ^ Acta interregni post mortem serenissimi & gloriosissimi olim Sigismundi Tertii, regis Poloniae. — Cracoviae, 1633. S. 32.
- ^ Paknys M. Vilniaus miestas ir miestieèiai 1636 m.: namai, gyventojai, sveèiai. — Vilnius, 2006. P. 135.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 225.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacijų aktai 1611—1651 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. XI, 2011. P. 283.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 340.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 81.
- ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 241.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 3. — Warszawa, 2015. S. 364.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo nowogródzkie 1690 r. — Warszawa, 2002. S. 58.
- ^ Łapiński Ł., Wilczewski W. F. «Komput katolików» parafii żołudzkiej z 1700 roku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. Nr. 115, 2021. S. 271.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 21. — Витебск, 1891. С. 43.
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 203.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 16.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 262.
- ^ а б в г Dunin Borkowski J., Dunin Wąsowicz M. Elektorowie królów Władysława IV, Michała Korybuta, Stanisława Leszczyńskiego i spis stronników Augusta III // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. T. 1 (1908—1909). — Lwów, 1910. S. 118.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 9. ― Вильна, 1912. С. 421.
- ^ Яўген Анішчанка, Инвентарь Полонка Новогрудское воеводство. 1756(недаступная спасылка), Архіў гісторыка Анішчанкі, 15 жніўня 2015 г.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 19.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 233.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 106.