Льгоў
Льгоў (па-расейску: Льгов) — мястэчка ў Курскай вобласьці Расеі, на рацэ Сейме. Ляжыць за 80 км на захад ад Курску. Насельніцтва — 17 557 чал. (2021).
Льгоў | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 1152 | ||
Краіна: | Расея | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 150 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | |||
Тэлефонны код: | 47140 | ||
Паштовы індэкс: | 307750 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°40′0″ пн. ш. 35°16′0″ у. д. / 51.66667° пн. ш. 35.26667° у. д.Каардынаты: 51°40′0″ пн. ш. 35°16′0″ у. д. / 51.66667° пн. ш. 35.26667° у. д. | ||
Льгоў | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.gorodlgov.ru/ |
Мінуўшчына
рэдагавацьПершыя згадкі пра Альгоў (паводле імені чарнігаўскага князя Алега) датаваныя ў летапісах 1152 рокам. У канцы XII стагодзьдзя ён цалкам зьнішчаны полаўцамі.
У 1630-х роках на гэтым месцы паўстаў праваслаўны манастыр, які паводле назвы колішняга паселішча сталі называць Альгоўскім. Вакол яго паўстала слабада, якая працягнула існаваньне і пасьля закрыцьця манастыра ў 1764 року. У 1779 року Льгоў атрымаў статус места, у наступным атрымаў уласны герб.
У канцы XIX стагодзьдзя праз Льгоў прайшлі чыгункі з Кіева да Варонежу і Харкава да Бранску.
З 1922 року — у складзе РСФСР, адміністрацыйны цэнтар Льгоўскага павету, Льгоўскай акругі і Льгоўскага раёну Цэнтральна-Чарназемнай, а з 1934 року — Курскай вобласьці.
З 27 кастрычніка 1941 да 3 сакавіка 1943 — пад нацысцкай акупацыяй.
У 1963 року атрымаў статус места абласнога падпарадкаваньня. У 2004 атрымаў статус мескай акругі.
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |