Леанід Ковель

беларускі футбаліст

Леанід Ковель (нар. 29 ліпеня 1986 году, Смаргонь, БССР) — колішні беларускі футбаліст, нападнік. У 2004—2011 гадах згуляў 17 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 мячы. Сёньня працуе трэнэрам.

Леанід Ковель
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 ліпеня 1986(1986-07-29)[1][2] (38 гадоў)
Рост 179 см
Вага 79 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2003 РВАР[d] 42 (23)
2004—2006 Дынама Менск 69 (21)
2007 Карпаты 29 (12)
2008—2010 Сатурн Раменскае[d] 37 (0)
2011 Дынама Менск 27 (2)
2012 Менск 22 (8)
2013 Іртыш Паўладар 6 (1)
2013 Менск 9 (2)
2014 Карпаты 0 (0)
2014—2016 Менск 66 (10)
2017 РФШ 26 (3)
2018 Нёман Горадня 16 (1)
2019 Менск 23 (0)
2020 Белшына 30 (9)
2021 Смаргонь 14 (2)
2023 Смаргонь-2[d] 1 (0)
Зборныя
2003—2004 Беларусь (да 19)[d] 6 (0)
2004—2009 Беларусь (да 21) 34 (6)
2004—2011 Беларусь 17 (3)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца футболам у роднай Смаргоні. Пасьля трапіў у менскі РВАР, адкуль перайшоў у «Дынама», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў. У 2007 годзе перайшоў ва ўкраінскі клюб «Карпаты». А праз год стаў гульцом расейскага «Сатурна». З гэтым быў зьвязаны скандал, бо ўкраінскі клюб абвесьціў гэты пераход незаконным. У «Сатурне» звычайна гуляў у якасьці флянгавага абаронцы. Пасьля спыненьня існаваньня клюбу ў студзені 2011 году ў якасьці вольнага агента вярнуўся ў менскае «Дынама», але з заканчэньнем сэзону 2011 году пакінуў клюб, гэтак і ня здолеўшы належным чынам праявіць сябе. У сэзоне 2012 году выступаў за «Менск», дзе быў асноўным нападнікам. За сэзон забіў 8 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У студзені 2013 году далучыўся да казаскага «Іртышу». Спачатку трывала гуляў у асноўным складзе, але ў красавіку выбыў праз траўму. У ліпені 2013 году вярнуўся ў «Менск»[3], а ў верасьні таго ж году вярнуўся на поле пасьля траўмы і замацаваўся ў асноўным складзе.

 
Ковель у складзе «Сатурна».

У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь «Менскам», але ў лютым 2014 году зноў апынуўся ў складзе «Карпатаў»[4]. На гэты раз меў брак матчаў у асноўным складзе «Карпатаў», і ў траўні 2014 году кантракт зь львоўскім клюбам быў скасаваны[5]. У чэрвені 2014 году трэнаваўся зь «Менскам»[6]. 1 ліпеня 2014 году чарговы раз стаў гульцом сталічнага клюбу[7]. У «Менску» пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі правага скрайняга нападніка. У чэрвені—ліпені 2015 году не гуляў праз траўму. У студзені 2016 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[8]. У сэзоне 2016 году заставаўся асноўным гульцом менчукоў, забіў 7 галоў у чэмпіянаце, чым дапамог камандзе заняць чацьвертае месца.

У студзені 2017 году стаў гульцом латвійскага клюбу РФШ[9]. Пачынаў сэзон 2017 году асноўным нападнікам, пазьней пачаў выходзіць на замену. У лістападзе 2017 году стала вядома, што РФШ ня будзе падаўжаць кантракт з Ковелем[10]. Неўзабаве пасьля зыходу Ковеля з РФШ цікавасьць да нападніка выявіўся ў гарадзенскага «Нёмана». У студзені 2018 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім клюбам і ў лютым падпісаў кантракт[11]. Пачынаў сэзон 2018 году ў пачатковым складзе гарадзенцаў, пазьней пачаў пераважна выходзіць на замену, а з жніўня ўвогуле перастаў зьяўляцца на полі, у тым ліку праз пашкоджаньні. У сьнежні 2018 году стала вядома, што нападнік пакідае «Нёман»[12].

З студзені 2019 году трэнаваўся зь «Менскам» і неўзабаве ў чарговы раз стаў гульцом сталічнага клюбу[13]. Пачынаў сэзон 2019 году ў стартавым складзе, але пазьней перадусім выходзіў на замену. У сьнежні 2019 году па заканчэньні кантракта пакінуў менскі клюб[14]. У лютым 2020 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[15]. Стаў асноўным нападнікам бабруйчанаў, адгуляўшы ўва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі ў сэзоне 2020 году. Маючы 9 галоў на сваім рахунку стаў найлепшым бамбардзірам каманды, але ня здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сьнежні 2020 году пакінуў «Белшыну»[16].

У лютым 2021 году стаў гульцом «Смаргоні»[17], а ўжо 23 красавіка 2021 году, у матчы супраць «Спадарожніка», Леанід забіў свой першы гол за новы клюб. Апошні матч правёў 15 жніўня супраць салігорскага «Шахцёра» (2:2). У верасьні 2021 году ўвайшоў у штаб новага трэнэра «Смаргоні» Ігара Трухава[18], а ў лістападзе завяршыў кар’еру футбаліста[19]. У пачатку 2023 году ў якасьці аматара далучыўся да каманды «Смаргонь-2» у Другой лізе.

Міжнародная

рэдагаваць

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 жніўня 2004 году, выйшаўшы на зьмену ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Турэччыны.

Трэнэрская праца

рэдагаваць

У лістападзе 2022 года атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі C[20], у сьнежні 2023 году — трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі B[21]. Зь верасня 2021 году працаваў памочнікам Ігара Трухава ў «Смаргоні». У лютым 2024 года ўвайшоў у штаб новага трэнэра Ігара Сьлесарчука[22].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2015 Найвышэйшая ліга 21 1
2016 Найвышэйшая ліга 29 7
Нёман 2018 Найвышэйшая ліга 16 1
  1. ^ а б в Leonid Kovel // FBref (мн.)
  2. ^ а б в LEONID KOVEL // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ Леонид Ковель вернулся в "Минск" (рас.)
  4. ^ Леонид Ковель подписал контракт с "Карпатами" (рас.)
  5. ^ Карпаты прекратили сотрудничество с Ковелем (рас.)
  6. ^ Футбол. Леонид Ковель тренируется в стане "Минска" (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  7. ^ Ковель вернулся в "Минск" (рас.)
  8. ^ Леонид Ковель продлил контракт с "Минском" (рас.)
  9. ^ Леонид Ковель подписал контракт с латвийским РФШ (рас.)
  10. ^ "РФС" не стал продлевать контракт с Ковелем (рас.)
  11. ^ Леонид Ковель подписал контракт с "Неманом" (рас.)
  12. ^ "Неман" не будет продлевать соглашение с Ковелем (рас.)
  13. ^ Ковель стал игроком "Минска" (рас.)
  14. ^ Алексиевич и Ковель покинули "Минск" (рас.)
  15. ^ Ковель подписал контракт с "Белшиной" (рас.) Архіўная копія ад 8 лютага 2024 г.
  16. ^ Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины" (рас.)
  17. ^ Леонид Ковель вернулся в Сморгонь (рас.)
  18. ^ В "Сморгони" вновь сменился главный тренер. Теперь Игорь Трухов (рас.)
  19. ^ Леонид Ковель завершил карьеру игрока (рас.)
  20. ^ Леонид Ковель получил диплом тренера (рас.)
  21. ^ Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (рас.)
  22. ^ Леонид Ковель вернулся в тренерский штаб "Сморгони" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць