Крупкі

горад у Беларусі

Кру́пкіместа ў Беларусі, на рацэ Бабры. Адміністрацыйны цэнтар Крупскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8650 чалавек[1]. Знаходзяцца за 121 км на паўночны ўсход ад Менску, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі (лінія МенскВорша); на аўтамабільнай дарозе МенскВорша.

Крупкі
лац. Krupki
Сядзіба Сьвяцкіх
Сядзіба Сьвяцкіх
Герб Крупак Сьцяг Крупак
Першыя згадкі: 1575
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Крупскі
Плошча:
  • 276,51 км²
Вышыня: 174 м н. у. м.
Насельніцтва: 8650 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1796
Паштовы індэкс: 222010
СААТА: 6230501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°19′30″ пн. ш. 29°8′10″ у. д. / 54.325° пн. ш. 29.13611° у. д. / 54.325; 29.13611Каардынаты: 54°19′30″ пн. ш. 29°8′10″ у. д. / 54.325° пн. ш. 29.13611° у. д. / 54.325; 29.13611
Крупкі на мапе Беларусі ±
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Крупкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Крупкі — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захавалася сядзіба Сьвяцкіх у стылі мадэрну, помнік архітэктуры пачатку XX ст.

Існуе некалькі вэрсіяў, але навуковай можна лічыць адну — тапонім Крупкі[2] мае водна-рачное паходжаньне: паселішча ўзьнікла ў міжрэччы ракі Крупкі, што ўпадае ў раку Бобр. Таксама існуе народнае паданьне: згодна зь ім Крупкі ўтварыліся на месцы падвор’я сквапнага бацюшкі, якому не атрымалася падмануць свайго работніка (пазьней людзі жартавалі зь яго «а, гэта той, што крупак набаўляў»)[3].

У гістарычных крыніцах паселішча ўпамінаецца пад назвай Крупка.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Імаверна, Крупкі ўзьніклі ў сярэдзіне XVI ст. на землях маёнтку Шыйкі. Паселішча ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва і знаходзілася ў валоданьні Сангушкаў[4].

У 1613 годзе на мапе Вялікага Княства Літоўскага Тамаша Макоўскага Крупкі значацца як мястэчка[5]. У 1627 годзе ўладальнік мястэчка Сымон Самуэль Сангушка перадаў яго сваёй жонцы Алене Корвін-Гасеўскай, у гэты час тут было 26 дымоў. Згадваецца ў інвэнтары 1653 года як мястэчка Крупка ці Сангушкаў, цэнтар аднайменнага маёнтка[6]. На 1667 год колькасьць дымоў узрасла да 60, існаваў млын[7].

У XVIII ст. Крупкі сталі цэнтрам графства[7]. На 1790 год тут было 82 дымы[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Крупкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні. У канцы XVIII ст. мёнтак перайшоў у валоданьне Сьвяцкіх[8]. У 1859 годзе тут працавала мукамольная мануфактура.

На 1880 год у Крупках існавалі два млыны, на якіх выраблялася «найдалікатнейшая мука пшонная, што пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозілася да найгалоўнейшых местаў»[9]. У 1896 годзе Караль Сьвяцкі заснаваў фабрыку запалкавай саломкі. На прадпрыемстве працавала больш за 50 чалавек, вялікую частку прадукцыі вывозілі ў Амэрыку. На 1897 год у мястэчку налічвалася 186 двароў, працавалі гарбарны і маслабойны заводы, пошта і тэлефонны аддзел, расейская царкоўнапрыходзкая школа, царква, сынагога, 4 юдэйскія малітоўныя дамы, 24 крамы, карчма, заезны двор, гуртовы вінны магазын; штогод праходзілі кірмашы 29 жніўня і 9 сьнежня. У 1900 годзе ў Крупках адкрылася лесапільня. На 1910 год у мястэчку было 190 будынкаў.

У Першую сусьветную вайну 26 лютага 1918 году Крупкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Крупкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Барысаўскі павет («падраён») Менскага раёну[10]. У 1924 годзе Крупкі сталі цэнтрам раёну (з 1938 году ў Менскай вобласьці). 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1991 годзе Крупкі атрымалі статус места. У 1999 годзе афіцыйна зацьвердзілі мескі герб.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 701 чал.; 1897 год — 1523 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 1809 чал.; 1926 год — 2097 чал.; 1939 год — 3455 чал.; 1977 год — 5,5 тыс. чал.[13]; 1997 год — 8,9 тыс. чал.[14]; 1998 год — 8,7 тыс. чал.[15]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 8,3 тыс. чал.; 2006 год — 8 тыс. чал.; 2009 год — 8675 чал.[16] (перапіс); 2010 год — 8,6 тыс. чал. [17]; 2016 год — 8630 чал.[18]; 2017 год — 8680 чал.[19]; 2018 год — 8650 чал.[1]

У Крупках дзеюць царква Сьвятога Мікалай і касьцёл Сьвятога Язэпа з парафіяльным цэнтрам.

Адукацыя

рэдагаваць

У Крупках працуюць гімназія, сярэднія і музычная школы.

Мэдыцына

рэдагаваць

Мэдычные абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліца (з 15.05.1925 г.) Шырневіцкая вуліца
Камсамольская вуліца (з 15.05.1925 г.) Лазьневая вуліца
Леніна вуліца (з 15.05.1925 г.) Барысаўская вуліца
Савецкая вуліца (з 15.05.1925 г.) Паштовая вуліца[20]

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай, лёгкай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Крупак
  • ТАА «Амкадор-Можа»
  • ААТ «Крупскі садавінагародніны завод»
  • ААТ «Лянок»
  • ВКУП «Крупскі ДАК»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Крупскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Крупчанка»[21].

У Крупках стаіць бюст касманаўта Ўладзімера Кавалёнка, які нарадзіўся ў сяле Белым Крупскага раёну.

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква (ХІХ ст.)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 23.
  3. ^ Памяць. Яны праславілі Крупшчыну / уклад. Дз. М. Хромчанка. — Менск: Пэйпико, 2008. С. 28.
  4. ^ Насевіч В. Крупка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 147.
  5. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на / Склад. і навук. рэд. Дз. М. Хромчанка; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.), Дз. Дз. Карань і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.
  6. ^ НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 1, с. 267
  7. ^ а б в Насевіч В. Крупка // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 148.
  8. ^ Chmara A. Krupka // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 731.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 258.
  10. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  11. ^ Шашок І. Вуліца імя Леніна // Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2010. С. 192.
  12. ^ Малое Палесьсе. Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю. — Крупкі, 2012. С. 116.
  13. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 265.
  14. ^ ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 264.
  15. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 487.
  16. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 2. — Менск, 2011. С. 337.
  18. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Барадаўка М. 17 ліпеня – дзень утварэння Крупскага раёна // Крупскі веснік, 17 ліпеня 2018 г.
  21. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць