Кечкемэт

места ў Вугоршчыне

Кечкемэ́т (па-вугорску: Kecskemét) — места ў цэнтральнай частцы Вугоршчыны, рэгіён Паўднёвы Альфёльд, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Бач-Кішкун. Восьмае па велічыні места ў дзяржаве, насельніцтва га 2010 год — 112 233 чалавекі.

Кечкемэт
вуг. Kecskemét
Палац «Cifra Palota»
Палац «Cifra Palota»
Герб Кечкермэту Сьцяг Кечкермэту


Краіна: Вугоршчына
Мэд’е: Бач-Кішкун
Прэзыдэнт места: Klaudia Szemerey-Pataki[d][1][2][3]
Плошча: 32,14 км²
Вышыня: 122 м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 112 233 чал.
шчыльнасьць: 3492 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +36 76
Паштовы індэкс: 6000
Геаграфічныя каардынаты: 46°54′27″ пн. ш. 19°41′30″ у. д. / 46.9075° пн. ш. 19.69167° у. д. / 46.9075; 19.69167Каардынаты: 46°54′27″ пн. ш. 19°41′30″ у. д. / 46.9075° пн. ш. 19.69167° у. д. / 46.9075; 19.69167
Кечкемэт на мапе Вугоршчыны
Кечкемэт
Кечкемэт
Кечкемэт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kecskemet.hu

Назва места паходзіць ад вугорскага слова kecske — «казёл» і адлюстроўвае даўнія жывёлагадоўчыя традыцыі рэгіёну. Казёл намаляваны таксама на гербе гораду.

Гісторыя

рэдагаваць

На месцы сучаснага Кечкемэту існавала старажытнае селішча, якое ў XIII стагодзьдзі было цалкам зьнішчана манголамі. Ад поўнага зводу места выратавала выгоднае геаграфічнае становішча. Да сярэдзіны XIV стагодзьдзі места, дзякуючы гандлёвым шляхам і інтэнсіўнаму гандлю, было цалкам адноўлена, а ў 1348 годзе каралём Людовікам I Вялікім яму былі падараваны правы места. Як і ўся цэнтральная частка сучаснай Вугоршчыны, у XVI—XVIII стагодзьдзях Кечкемэт апынуўся пад уладай велізарнай Асманскай імпэрыі. Аднак кіраўнікам места таго пэрыяду атрымалася нагандляваць для Кечкемэту вызначаныя прывілеі, дзякуючы чаму горад плаціў даніну непасрэдна бадвіскаму пашу й тым самым пазьбег рабаваньня і спусташальных разбурэньняў, характэрных амаль для ўсіх эўрапейскіх гарадоў, якія патрапілі пад уладу асманаў.

З XVIII стагодзьдзя ў навакольлях Кечкемэту стала актыўна разьвівацца жывёлагадоўля, а затым вінаградарства й садоўніцтва, сталыя галоўным артыкулам прыбытку гораду. Эканамічны посьпех гораду дабратворна адбілася на яго вонкавым абліччы. Тут было пабудавана шмат прыгожых і значных у архітэктурным стаўленьні будынкаў.

У часы сацыялістычнай Вугоршчыны ў горадзе было пабудавана некалькі прамысловых прадпрыемстваў, а ў 1950 годзе ён атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтру найбуйнейшага ў Вугоршчыне мэд’е. Зь некалькіх прамысловых прадпрыемстваў Кечкемэта сёньня вылучаецца вінны завод фірмы «Цвак», які выпускае папулярныя алькагольныя напоі, сярод якіх самым вядомым зьяўляецца абрыкосавая гарэлка палінка.

Геаграфія й транспарт

рэдагаваць

Кечкемэт знаходзіцца прыкладна на аднолькавай адлегласьці ад Будапэшту й Сэгеду. Таму праз гэтае места праходзіць буйная аўтатраса Будапэшт — Кечкемэт — Сэгед, а таксама аўтатрасы, якія ідуць на захад да Шольту й ва ўсходнюю частку краіны да Кунсэнтмартану й Бэкешчабы. Чыгуначнымі шляхамі Кечкемэт злучаны з Будапэштам. Са сталіцы Вугоршчыны да гэтага гораду можна дабрацца за 1,5 гадзіны.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Карцінная галерэя «Cifra Palota»

Палац «Cifra Palota» ў літаральным сэнсе азначае «Ўпрыгожаны палац», зьяўляецца адным зь вядучых архітэктурных будынкаў места Кечкемэт. Ён ставіцца да асобніка архітэктуры стылю сэцэсіян. Менавіта народная гаворка назвала яго такой інтрыгуючай назвай як «Cifra Palota». У 1902 годзе будынак у стылі сэцэсіян спраектаваў архітэктар Маркуш Гейза. Некалі ў памяшканьнях палаца разьмяшчаліся разнастайныя крамы, кватэры, казіно. Дэкор фасаду й чарапіцу на даху вырабілі на заводзе «Жалнаі».

З 1983 году ў палацы «Cifra Palota» разьмешчана Карцінная галерэя места. У залях прадстаўлена тры каштоўныя калекцыі карцін. У 1911 годзе калекцыю з 81 карцін падарыў гораду вугорскі калекцыянэр Марсэль Нэмэш. На той час вялікая частка калекцыі была ацэнена высока, гэта тварэньні наступных мастакоў — Міхась Мункачы, Бэрталан Сэйкей, Адон Марфі, Лайаш Гулачы, Ёзэф Рыпл-Ранаі, Янаш Васары, Дэжо Цыгань.

Другая калекцыя прыналежала Іштвану Фаркашу, пасьля Фэранцу Клюксу. Сам Фэранц Клюкс быў майстрам хлебабулачных вырабаў, папросту пекарам, але таксама зьяўляўся знатаком жывапісу, менавіта ён купіў калекцыю Волфнэра ў сына Іштвана Фаркаша. Ёзэф Волфнэр быў выдаўцом часопіса «Мастацтва» й мэцэнатам. Ён аплачваў стыпэндыю пачынаючым таленавітым мастакам, сярод іх такія знакамітасьці як Ласла Мэднянскі й Іштван Нодь. У сваю чаргу тыя адорвалі яго сваімі тварэньнямі. У выніку, чаго самая вялікая калекцыя карцін Ласла Мэднянскага знаходзіцца ў Карціннай галерэі Кечкемэта. Дадзеную калекцыю дапаўняюць работы Маргыт Ганны й Ёзэфа Эгры.

Трэцяя й самая вялікая калекцыя галерэі — гэта тварэньні ўсяго жыцьця мастака Мэньгейрта Тоўта (1904—1980), якая складаецца з 2000 карцін і 8000 графікі.

У 2002 годзе ў Карціннай галерэі гораду праходзіла выстава выяўленчага мастацтва Біенале сучаснай хрысьціянскай іканаграфіі ў рамках Вугорскай дзяржавы. Некаторыя работы, прадстаўленыя на выставе, былі падораны галерэі, дзякуючы чаму калекцыі папоўніліся яшчэ некалькімі шэдэўрамі.

  • Гарадзкая ратуша

Ратуша места разьмешчана на адной з самых старадаўніх цэнтральных пляцоў Вугоршчыны, дзе захавалася атмасфэра сярэднявечных сельскіх мястэчак — пляцы Лайаша Кошута. Будынак узьвялі на працягу 1893 і 1897 гадоў у стылі сэцэсіян. Праект Гарадзкой ратушы быў падрыхтаваны двума архітэктарамі Адонам Лехнэрам і Дюлай Парташам. У 1911 годзе пасьля моцнага землятруса пад пільным назіраньнем Лехнэра будынак аднавілі на ранейшым месцы. Падмурак уяўляе сабой фрагмэнт архітэктуры ў стылі рэнэсанс, фасад жа ўпрыгожаны керамічным дэкорам. Знадворку і ўсярэдзіне будынак дэкарыраваны гербамі Вугоршчыны й места Кечкемэт.

У галоўнай зале ратушы ў 1895—1897 гадах Бэрталан Сэйкей стварыў фрэскі. Адна зь іх адлюстроўвае выяву «Крэўная дамова», а другая — каранаваньне Фэранца Йожэфа I. Ідэя мастака меркавала аб’яднаць гэтыя дзьве падзеі стварэньнем чарадой ілюстрацыяў наступных важных падзей вугорска�� гісторыі, але, нажаль, ідэя не ўвасобілася ў жыцьцё. Адведзенае месца запоўнілі малюнкі вялікіх дзеячаў вугорскай гісторыі: Сьв. Іштвана, Сьв. Ласла, Калман Коньвэш, Лайаш Нодь, Янаш Гунядзі, Мацяш Гунядзі, Міклаш Зрыні, Габор Бэтлен, Фэранц II Ракацы, Іштван Сэчані, Лаяш Кошут, Фэранц Дэак.

На фасадзе будынак усталяваны музычны гадзіньнік са званкамі, які кожную гадзіну грае мэлёдыю Кодая Золтана, менавіта ў гэтым горадзе нарадзіўся знакаміты вугорскі кампазытар. Таксама адна зь мэлёдый гадзіньніка агучвае народную песьню пра Кечкемэт.

У нашы дні ў Гарадзкой ратушы знаходзіцца рада гарадзкога кіраваньня й дзяржаўныя ўстановы.

  • Старадаўняя царква

У месцы на цэнтральным пляцы знаходзіцца адзін з самых старадаўніх храмаў Вугоршчыны, Старадаўняя царква ці Вялікая царква — Сабор Ушэсьці Крыжа. Дадзеная сьвятыня зьяўляецца самай вялікай у раёне Кішкун. Царкву ўзводзілі на працягу 1774 і 1779 гадоў паводле праекту піярыста Гашпара Ошвальда, стыль копф. Аддзелачнымі работамі кіраваў Болдыжар Фішэр.

У 1819 годзе вежа сабора згарэла, толькі ў 1863 годзе была нанова адноўлена, яе формы можна аглядаць і сёньня. Назвай Старадаўняя (Вялікая) царква сьвятыню назвала народная гаворка. Слова "o"reg" у народзе азначае вялікі, манумэнтальны. Вежа храма ў вышыню — 73 м, самы высокі будынак у горадзе. З балькона, разьмешчанага на вышыні 35 м, асабліва ўлетку адкрываецца цудоўны выгляд на Кечкемэт, менавіта тут калісьці быў пажарны наглядальны пункт гораду. Таксама на вежы ўсталяваны адзін з самых старадаўніх гадзіньнікавых мэханізмаў у Вугоршчыне, дзейсных і дагэтуль.

На вонкавай сьцяне сабора пад вежай знаходзяцца тры мэмарыяльныя пліты: героям 1848—1849 гадоў вугорскай рэвалюцыі й нацыянальна-вызваленчай барацьбы, загінуўшым героям Першай і Другой сусьветных воін.

Усярэдзіне храм вялікай — 62 м у даўжыню, 25 м у шырыню і прыкладна 20—25 м у вышыню. Верхнія аздабленьнямі сабора займаўся Фэранц Лохр — фрэскамі двух перакрыцьцяў, купалы, сьвяцілішчы, а дэкор унутранага пляца па матывах бібліі стварыў Игнац Рошкович. У 1778 г. была скончана праца над фрэскамі сьвяцілішча. Кампазыцыя складаецца з 24 ілюстрацыяў, якія малююць ушэсьці Крыжа на нябёсы.

Пад саборам разьмешчаны склеп.

  • Нацыянальны парк Кішкуншаг

Плошча парку — 570 км². Парк заснаваны ў 1975 годзе, абвешчаны ЮНЭСКО біясфэрным запаведнікам, які захоўвае некранутыя ўзоры стэпавай экасыстэмы.

Назва парк атрымаў па імі гістарычнай вобласьці Кішкуншаг (Малая Куманія) у міжрэччы Дунаю й Цісы, на тэрыторыі якой ён разьмешчаны. Парк ляжыць у самым цэнтры Сярэднедунайскай раўніны. Тут мала рэк, клімат даволі засушлівы, шмат пясчанікаў, забалочаных і засоленых сенажацяў. Узвышшы практычна адсутнічаюць.

Парк складаецца з 7 не злучаных адзін з адным ахованых тэрыторыяў, раскіданых па ўсім Кішкуншагу. Яго насяляюць папуляцыя драфы, вялікая колькасьць разнастайных вадаплаўных птушак. Салёныя азёры парку служаць прыстанкам пералётным птушкам падчас сэзоннай міграцыі.

Дагэтуль традыцыйным пародам хатняй скаціны, спосабам яе гадоўлі й выпасу прыналежыць важная роля ў захаваньні тутэйшага ляндшафту. У навакольлях Апая водзяцца самыя буйныя статкі знакамітай пароды шэрых вугорскіх валоў. Мноства тутэйшых селішчаў было заснавана яшчэ куманамі (полаўцамі) — вольным качавым пастухоўскімі племем, якія аселі на Альфёльдзе ў XIII ст.; іх лад жыцьця, заняткі й рамёствы аказалі фармавальны ўплыў і на мясцовую фаўну, і на структуру селішчаў.

У нізоўях Цісы, паміж сёламі Лакітэлёк і Тысаалпар, раскінуўся самы маленькі з запаведных участкаў Кішкуншаскага нацыянальнага парку — сенажаці Сікра й Алпары зь асабліва вядомым сярод аматараў прыбярэжнага адпачынку возерам Тэшэрдэ. Навакольны сьвет гэтага кутка вельмі багаты. Да таго ж ён прыцягвае турыстаў багацьцем тэрмальных крыніц.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Сялянскі музэй, вёска-музэй пад адкрытым небам (Бугацпуста) — у музэі дэманструюцца прадметы сялянскага ўжытку, прылады працы, паказана прырода краю, жывёлагадоўчыя збудаваньні для жывёлагадоўлі. У турыстычны сэзон уладкоўваюцца конныя імпрэзы. Адкрыта з 1 траўня па 31 кастрычніка.
  • Сяло часоў Арпада — жылы ансамбль, пабудаваны на аснове традыцыйных матэрыялаў і прыладаў працы. Паказаны тыповыя для сярэднявечча зямлянкі, збожжавыя ямы, печы, пастуховыя буданы, студня.