Кевін Лялянд
Кевін Лялянд (нарадзіўся 19 лютага 1987 году, Кінгстан, Канада) — колішні беларускі хакеіст канадзкага паходжаньня, брамнік. Удзельнік Чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай 2014 году ў складзе зборнай Беларусі.
Кевін Лялянд | ||
---|---|---|
Рост | 182 см | |
Вага | 83 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Грамадзянства | Беларусь | |
Дата нараджэньня | 19 лютага 1987 (37 гадоў) | |
Месца нараджэньня | ||
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Драфт НХЛ | 128, 2005 Калгары Флэймз | |
Гульнявая кар’ера | 2003—2017 |
Кар’ера
рэдагавацьКевін Лялянд пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2003 годзе. У 2005 годзе на драфце НХЛ ён быў абраны ў 5 раўндзе пад агульным 128-м нумарам клюбам «Калгары Флэймз». Да 2010 году Кевін працягваў выступаць у ніжэйшых лігах паўночнаамэрыканскага хакею. У ліпені 2010 году Лялянд падпісаў кантракт з чэхаўскім «Віцязем», у складзе якога ў сэзоне 2010—2011 гадоў правёў на пляцоўцы 45 матчаў з каэфіцыентам надзейнасьці 2,96.
26 ліпеня 2011 году Кевін падпісаў дв��хбаковы кантракт зь менскім «Дынама». 16 лютага 2012 году ён прыняў беларускае грамадзянства, пасьля чаго атрымаў права выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.