Карыгайла (імя)
Карыгайла — мужчынскае імя.
Карыгайла лац. Karygajła / Karyhajła | |
Corgal | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Caro + Gailo |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Карыгайла» |
Паходжаньне
рэдагавацьКара (Caro) і Гайла або Гала (Gailo, Galo) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Караман, Карымонт, Карыят; германскія імёны Caroman, Caromond, Cariatto) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[2] або гоцкага[3] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[6]. Адзначалася германскае імя Kargil (Kar-gil)[7].
У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[8].
У Польшчы ў 1536 годзе адзначалася прозьвішча Kargol, у 1786 годзе — Korgiel (Korgel)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Carigal (31 кастрычніка 1382 году[10])[11]; Cazimiro vel Corigalo Mscislaviens (20 лютага 1387 году)[12]; principe Casimiro alias Korigalone per Theutonicos Cruciferos de Prussia de anno Domini 1390 interfecto (25 траўня 1391 году)[13]; Karigal або Korigal (Хроніка Віганда)[14]; Casimiri alias Corigal (2 лютага 1395 году)[15]; Коригайло (Наўгародзкі чацьверты летапіс[16] і Сафійскі першы летапіс[17]); od folwarku Karagaliszek (1784 год)[18].
Носьбіты
рэдагаваць- Карыгайла (у праваслаўі Васіль, у каталіцтве Казімер; 1369 або 1370—1390) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, князь амсьціслаўскі
Кергелевічы або Керглевічы (Kiergielewicz, Kierglewicz) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род[19].
Кергелевічы або Гергелевічы (Kiergielewicz, Giergielewicz) гербу Тапор[20] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Саколаўскага павету (Мазовія)[21].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Керагелішкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 358, 567.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 248, 732.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 86.
- ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 237, 282.
- ^ Договор между ВКЛ и Тевтонским орденом о передаче части Жемайтии за рекой Дубисой (1382), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 57.
- ^ Земский привилей боярам-католикам ВКЛ (1387), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 35.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 643.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 41.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 72, 92.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 236, 239.
- ^ Łozowska M. Dekanat wileński w 1784 roku w świetle opisów parafii. — Białystok, 2003. S. 53.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 3. — Rzeszów, 2001. S. 280.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 281.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 6. — Warszawa, 1936. S. 306.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)