Караль Прозар
Караль Прозар (1759 — 1 лістапада 1841, Хвойнікі) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (1787—1794), тытуляваў сябе графам на Хвойніках і Астраглядавічах (Оўруцкі павет у Рэчы Паспалітай, Рэчыцкі павет у Расейскай імпэрыі).
Караль Прозар | |||||||
Асабістыя зьвесткі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 1759 | ||||||
Памёр | 1 лістапада 1841 | ||||||
Пахаваны | |||||||
Род | Прозары | ||||||
Бацькі | Юзэф Прозар[d] Феліцыяна з Шчыт-Неміровічаў[d] | ||||||
Рэгаліі | |||||||
|
Біяграфія
р��дагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Прозараў гербу ўласнага, сын Юзэфа, ваяводы віцебскага.
Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787)[1], потым быў абозным (генэрал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 траўня 1791[2].
Пры падрыхтоўцы паўстаньня (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладаньняў. Атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на генэрал-маёра, начальніка ўзброеных сілаў ва Ўкраіне, Палесьсі, Падольлі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расейскай імпэрыі. Аднак з прычыны недасьведчанасьці ў вайсковай справе ня здолеў разгарнуць ваенных дзеяньняў, выехаў у Варшаву.
18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касьцюшкі прызначэньне на пасаду намесьніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэньні паўстаньня ў эміграцыі.
Па атрыманьні амністыі вярнуўся ў Хвойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэту). Да 1814 у эміграцыі.
3 1821 у Патрыятычным таварыстве, сябра правінцыйнага камітэту Літвы. У 1826 расейскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і зьмясьцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы»[3].
У часе гэтага зьняволеньня памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Берасьце. Нябожчыцу перавезьлі на радзіму і пахавалі ў вуніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор (за дваццаць два кілямэтры ад Хвойнікаў).
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Тадэвуш Касьцюшка называў Караля Прозара «рэдкім грамадзянінам», а расейская імпэратрыца Кацярына II ўважала яго «в числе первейших почитаемым»[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Прозары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 465.
- ^ Л. Д. Клок. Тайна хойніцкага пергаменту // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993.
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Прозары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 466.
- ^ Яўген Анішчанка. Ля вытокаў паўстання 1794 года; Караль Прозар
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Хойніцкага р-на. — Мн.: БелЭн, 1993. — 383 с. ISBN 5-85700-092-0.