Дубраўскі раён

раён Бранскай вобласьці Расеі

Ду́браўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Дубраўка.

Дубраўскі раён
Дубровский район

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус раён
Уваходзіць у Бранскую вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дубраўка
Дата ўтварэньня 1929
Насельніцтва 22 000
Плошча 1030 км²
Месцазнаходжаньне Дубраўскага раёну
Дубраўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +7 48332
Код аўтам. нумароў 32
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

рэдагаваць

Плошча раёну — 1030 км². Мяжуе на поўначы з Рагнедзінскім раёнам, на поўдні — з Клетнянскім раёнам, на ўсходзе — з Жукаўскім раёнам, на захадзе — са Смаленскай вобласьцю.

Асноўныя рэкі — Сешча, Белізна, Дзясна.

Гісторыя

рэдагаваць

Дубраўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе на аснове Дубраўскай воласьці Бежыцкага павету Бранскай губэрні і частцы Сешчанскай воласьці Рослаўскага павету Смаленскай губэрні. Ад пачатку раён уваходзіў у склад Рослаўскай акругі Заходняй вобласьці.

У 1937 годзе была ўтворана Арлоўская вобласьць, у якую разам зь іншымі раёнамі цяперашняй Бранскай вобласьці ��вайшоў і Дубраўскі раён.

5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой быў улучаны і Дубраўскі раён.

У 1963—1972 гадах у склад раёну ўваходзіла тэрыторыя часова скасаванага Рагнедзінскага раёну.

Дэмаграфія

рэдагаваць

Насельніцтва раёну складае 22,0 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 127 сельскіх населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:

Мескія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Транспарт

рэдагаваць

Праз раён праходзяць чыгунка і аўтадарога, якія злучаюць Бранск і Смаленск.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Царква Сьв. Тройцы ў в. Галубея.
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Давыдчычы.
  • Царква Праабражэньня Гасподняга ў Рэкавічы.
  • Парк «Трохбрацкае».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць