Дзікае паляваньне караля Стаха (фільм)
савецкі фільм 1979 року
«Дзі́кае палява́ньне караля́ Ста́ха» — дзьвюхсэрыйны фільм паводле аднайменнага раману Ўладзімера Караткевіча. Зьняты на студыі «Беларусьфільм» у 1979 годзе.
Дзікае паляваньне караля Стаха | |
Дикая охота короля Стаха | |
Жанр | містыка і драматычны фільм |
---|---|
Рэжысэр | Валер Рубінчык |
Сцэнарыст | Уладзімер Караткевіч Валер Рубінчык |
У ролях | Барыс Плотнікаў Алена Дзімітрава Альбэрт Філозаў Раман Філіпаў Барыс Хмяльніцкі Валянціна Шэндрыкава Аляксандар Харытонаў і іншыя |
Кампазытар | Яўген Глебаў |
Апэратар | Тацьцяна Логінава |
Вытворчасьць | Беларусьфільм |
Дата выхаду | красавік 1980 |
Працягласьць | 134 хв. (2 сэрыі) |
Краіна | БССР |
Мова | расейская |
Старонка на IMDb |
Сюжэт
рэдагавацьНапрыканцы XIX стагодзьдзя малады этнограф Андрэй Беларэцкі прыяжджае ў стары палац, што ў Балотных Ялінах. Гаспадыня палацу — апошняя з роду Яноўскіх, над якім вісіць праклён «дзікага паляваньня караля Стаха». Але прывіды зь мінулага маюць плоць і кроў…
Акторы
рэдагаваць- Барыс Плотнікаў — Андрэй Беларэцкі
- Алена Дзімітрава — Надзея Яноўская
- Альбэрт Філозаў — Ігнаці Гацэвіч
- Раман Філіпаў — Дубатоўк
- Барыс Хмяльніцкі — Алесь Варона
- Валянціна Шэндрыкава — удава пані Кульша
- Аляксандар Харытонаў — Андрэй Сьвеціловіч
- Ігар Клас — Рыгор
- Уладзімер Фёдараў — Базыль Гацэвіч
- Марыя Капніст — эканомка
- Віктар Ільічоў — прыстаў
- Юры Дубровін — судзебны доктар
- Барыс Раманаў — судзебны прыстаў
Узнагароды
рэдагавацьФільм атрымаў наступныя ўзнагароды[1]:
- Гран-пры на І МКФ дэтэктыўных і таямнічых фільмаў «Містыфэст» ў Католіку (Італія, 1980).
- Адмысловы прыз журы «за найлепшую другаплянную жаночую ролю» В. Шэндрыкавай на Х МКФ фільмаў жахаў і навуковай фантастыкі ў Парыжы (Францыя, 1980).
- Адмысловы прыз журы ІV МКФ у Манрэалі (Канада, 1980).
- Дыплём на ХІХ МКФ навукова-фантастычных фільмаў у Трыесьце (Італія, 1981).
- Дыплём фільму на МКФ «Фільмэкс» у Лос-Анджэлесе (ЗША, 1981).
- Гран-пры на МКФ містычных і навукова-фантастычных фільмаў у Брусэлі (Бэльгія, 1983)
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Здымкі палаца адбываліся ў Падгорацкім замку, які знаходзіцца ў Львоўскай вобласьці, Украіна.
- Кадры як: падае ссохлае дрэва, паляваньне забівае батлейнікаў, вар’ятка Кульша апранае старажытныя шаты, сцэна закопваньня аголенай Яноўскай у пух — прыдуманы рэжысэрам і адсутнічаюць у рамане
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Дзікае паляваньне караля Стаха», Наша Ніва 21 красавіка 2007