Даўспрунгі
легендарны княскі род
Даўспру́нгі, Доршпрунгі — легендарны княскі род часоў Старажытнай Літвы, ад якога пазьней (у XVI стагодзьдзі) выводзілі сваё паходжаньне Гальшанскія й Гедройцы.
Даўспрунгі лац. Daŭsprungi | |
Герб Кітаўрус | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Першы з роду | Даўспрунг |
Прозьвішча
рэдагавацьДаўга або Дава (Daugo, Davo) і Спранка (Spranco) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2][3], а аснова -спронг- (германскае імя Spranco) мае повязі з дацкім, швэдзкім і нарвэскім sprang-, sprung- 'прарастаць', швэдзкім språng 'крыніца'[4]. Такім парадкам, імя Даўспрунг азначае «годны парастак»[4].
Гісторыя
рэдагавацьПачынальнік роду — Даўспрунг, паводле легенды прыбыў з Вэнэцыі ў нізоўі Нёману разам з Палямонам.
- Жывінбуд I — сын Даўспрунка, князь літоўска-завялейскі, адзін з найстаражытных валадароў Літвы. Паводле легенды, ён кіраваў 31 год Літоўска-Завялейскім княствам. Памёр у 1056 року.
- Жывінбуду ўспадкоўваў сын, Жывінбуд II, сучасьнік Манцівіла й Усевалада Ольгавіча. Яго жонкай называецца Паята, адзіная дачка Кернуса, літоўскага князя. Пад уладай Жывінбуд II былі злучаныя ўладаньні яго бацькі і цесьця. У 1114 року Жывінбуд II адбіў набегі на Літву Глеба Ўсяславіча, князя менскага, па чым напаў на Менскае княства, разруйнаваў яго й спаліў горад Менск. Ён нібы няспынна вёў войны, жадаючы гэтым забясьпечыць сваім нашчадкам спакойнае княжаньне ў Літве, памёр у 1162 року.
Радавод
рэдагавацьГлядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1357.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Эўраінаўскі летапіс
- ^ Icones familiae ducalis Radivilianae(недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)