Грамада

група людзей з аднолькавымі інтарэсамі

Грамада́ — традыцыйная форма грамадзкай арганізацыі. Першабытная (радавая) грамада характарызуецца калектыўнай працай і спажываньнем, пазьнейшая форма — суседзкая (тэрытарыяльная, сельская), спалучае індывідуальнае і супольнае землеўладаньне.

15 лютага 2018 году старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраваньні Аляксандар Папкоў паведаміў, што ў Беларусі налічвалася звыш 7000 сельскіх, вулічных і дамавых грамадаў у выглядзе калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадзкага самакіраваньня (ТГС). У іх склад уваходзіла звыш 25 500 чалавек (у сярэднім па 3,6 чалавекі на грамаду)[1].

  1. ^ Натальля Бітэль. Адысьці ад абыякавасьці / гал.рэд. Павал Сухарукаў, адказн. Н.У. Карпенка // Мясцовае самакіраваньне : газэта. — Зьвязда, 16 лютага 2018. — № 7 (440). — С. 1, 4, 13.