Генадзь Навіцкі
Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (нар. 2 студзеня 1949 году ў ��агілёве) — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008).
Генадзь Навіцкі лац. Hienadź Navicki | |
Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ 3-га скліканьня | |
---|---|
28 ліпеня 2003 — 27 верасьня 2008 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Папярэднік: | Аляксандар Вайтовіч |
Наступнік: | Барыс Батура |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
10 кастрычніка 2001 — 10 ліпеня 2003 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Уладзімер Ярмошын |
Наступнік: | Сяргей Сідорскі |
Міністар архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь | |
1994 — 1997 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Рыгор Цішкевіч |
Наступнік: | Віктар Вятроў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 студзеня 1949 (75 гадоў) Магілёў, БССР |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Бiяграфiя
рэдагавацьУ 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-будаўнік. Пасьля сканчэньня БПІ працаваў майстрам, начальнікам участку будаўнічага ўпраўленьня 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 год — галоўны інжынэр будаўнічага ўпраўленьня 92-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1977 па 1981 год — інструктар аддзелу будаўніцтва Магілёўскага абкаму КПБ. З 1981 па 1985 год — галоўны інжынэр Магілёўскага Аблміжкалгасбуду. З 1985 па 1988 году — загадчык аддзелам будаўніцтва Магілёўскага абкаму КПБ. У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС. З 1988 па 1994 год — старшыня праўленьня Магілёўскага аблсельбуду.
Падчас выбарчай кампаніі 1994 году зьбіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
З 1994 па 1997 год — Міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі. З 1997 па 2001 год — Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. 6 кастрычніка 2000 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк разьвіцьця».
1 кастрычніка 2001 году ўказам прэзыдэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (на месца Ўладзімера Ярмошына). 10 кастрычніка 2001 году ўказам прэзыдэнта са згоды Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 2003 году ўказам прэзыдэнта вызвалены з пасады.
28 ліпеня 2003 году сэсіяй верхняй палаты парлямэнту адзінагалосна абраны старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня. 15 лістапада 2004 году Г. Навіцкі зноў абраны старшынём Савету Рэспублікі. 27 верасьня 2008 году сышоў у адстаўку з паста старшыні Савету Рэспублікі.
Сям’я
рэдагавацьЖанаты. Мае двух сыноў.
Папярэднік — |
Міністар архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь 1994—1997 |
Наступнік Віктар Ветраў |
Папярэднік Уладзімер Ярмошын |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь 2001—2003 |
Наступнік Сяргей Сідорскі |
Папярэднік Аляксандар Вайтовіч |
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ 2003—2008 |
Наступнік Барыс Батура |