Гацькі
Гацькі́ (па-польску: Haćki, па-падляску: Haćkí) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Гацькі | |
польск. Haćki | |
Першыя згадкі: | 1536 |
Мясцовая назва: | Haćkí |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: | 182 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°50′6″ пн. ш. 23°11′35″ у. д. / 52.835° пн. ш. 23.19306° у. д.Каардынаты: 52°50′6″ пн. ш. 23°11′35″ у. д. / 52.835° пн. ш. 23.19306° у. д. |
Гацькі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Райск).
У Гацьках існуе Таварыства Гай[1], якое займаецца аховай культурна-прыроднай спадчыны вёскі.
Гісторыя
рэдагавацьРаён Гацькоў быў населеным ужо ў VI—VII стст., пра што сьведчыць гарадзішча[2], разьмешчанае побач зь вёскай. На аснове археалягічных раскопак вядома, што тутэйшыя жыхары займаліся ў раньнім сярэднявеччы ткацтвам ды апрацоўкай жалеза. Першыя пісьмовыя згадкі пра ��ацькі датаваныя толькі XVI стагодзьдзе�� — вёска стаяла на 30 валоках, тут быў каваль і цэнтар воласьці. Ведаем таксама некаторыя імёны тадышніх жыхароў: Іван, Ульян, Артыш, Анач ды Сач. З канца XVII стагодзьдзя ў Гацьках сталі пасяляцца вольныя мужыкі-вайскоўцы, якія не былі абавязаныя паншчынай. З 1721 г. захаваліся дакуманты пра судовую справу гацькоўскіх выбранцаў, братоў Федаровічаў, якіх аконам фальварку ў Сталовачы прымушаў да працы ў фальварку. На працягу XIX стагодзьдзя Гацькі хутка разьвіваліся — у 1816 г. тут былі 17 хатаў, у 1896 г. — 56.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сайт Таварыства Гай (бел.) Праверана 16 верасьня 2014 г.
- ^ Апісаньне гарадзішча (пол.) Праверана 16 верасьня 2014 г.