Ганна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы) — беларуская грамадзкая дзяячка і гістарыца.

Ганна Сурмач

лац. Hanna Surmač
Дата нараджэньня 4 ліпеня 1947(1947-07-04) (77 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, грамадзкая дзяячка, культурніцкі дзяяч, архівістка
Месца працы
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1970 годзе. Супрацоўнічыла зь Дзяржаўным архівам Менскай вобласьці з 1970 па 1973. Была інспэктаркай архіўнага аддзелу Менскага аблвыканкаму (1973-1977) і загадніцай аддзелу камплектаваньня дзяржархіву Менскай вобласьці (1977-1982). Ад 1982 па 1993 гг. ўзначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва Беларусі. Зь ліпеня 1993 году старшыня Рады грамадзкай арганізацыі — Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына.[1]

Ад 1999 году спадарыня Ганна жыве за мяжой. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай “Скарына” ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абраная старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактаркай газэты «Беларус».[2] Уваходзіць ў склад прэзыдыюму Рады БНР.[Крыніца?]