Габрыел Магальяйнс

бразыльскі футбаліст

Габрые́л Магалья́йнс (па-партугальску: Gabriel Magalhães; нар. 19 сьнежня 1997 году) — бразыльскі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Габрыел Магальяйнс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 сьнежня 1997(1997-12-19)[1] (27 гадоў)
Рост 190 см
Вага 78 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал
Нумар 6
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2017
2017—2020
2017—2018
2018
2020—
Аваі
Ліль
Труа (арэнда)
Дынама Загрэб (арэнда)
Арсэнал
21 (1)
39 (2)
1 (0)
1 (0)
144 (16)
Зборныя
2023— Бразылія 13 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў кар’еру ў клюбу «Аваі», якой дапамог прасунуцца ў Сэрыю А. 31 студзеня 2017 году абаронца далучыўся да францускага «Лілю». Адразу замацавацца ў асноўным складзе ня здолеў, у выніку чаго спачатку быў у арэндзе ў «Труа», а потым абараняў колеры харвацкага «Дынама», згуляўшы за гэты клюб толькі адзін матч у харвацкай лізе. У 2018 годзе бразылец вярнуўся ў «Ліль», згуляўшы свой першы матч у кашулі каманды 10 лютага 2019 году супраць «Генгаму». Зь цягам часу пачаў часьцей трапляць у асноўны склад каманды, часта выходзячы ў цэнтры абароны ў пары з Жузэ Фонці. 1 верасьня 2020 году прыяднаўся да ангельскага «Арсэналу», склаўшы доўгатэрміновы кантракт. 12 верасьня запачаткаваў выступы ў складзе новага клюбу, адзначыўшыся ў першым жа матчы супраць «Фулгэма». Трывала замацаваўся ў першым складзе з сэзону 2021—2022 гадоў. 17 верасьня 2023 году згуляў свой соты матч Прэм’ер-лігі ў кашулі «Арсэналу».

Міжнародная

рэдагаваць

У жніўні 2023 году Габрыел атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Бразыліі на два адборачныя матчы да чэмпіянату сьвету 2026 году супраць зборных Балівіі і Пэру[2][3]. 12 кастрычніка 2023 году абаронца забіў свой першы гол за зборную ў матчы супраць зборнай Вэнэсуэлы, які завяршыўся ўнічыю зь лікам 1:1[4].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Арсэнал»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць