Вішня (Берасьцейская вобласьць)
Ві́шня[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вішня ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 42 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Вішня | |
трансьліт. Višnia | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Вышыня: | 163 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[1] |
СААТА: | 1256889021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′30″ пн. ш. 24°2′10″ у. д. / 52.44167° пн. ш. 24.03611° у. д.Каардынаты: 52°26′30″ пн. ш. 24°2′10″ у. д. / 52.44167° пн. ш. 24.03611° у. д. |
± Вішня |
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Старуноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 41 жыхар, 5 двароў. На пачатку XX стагодзьдзя 58 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 року 150 жыхароў, 25 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Шарашоўскага, з 17 сьнежня 1956 Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1970 год — 70 жыхароў (перапіс); 1999 год — 14 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 7 жыхароў, 6 гаспадарак; 2005 год — 7 жыхароў, 5 двароў[5]; 2010 год — 9 жыхароў
Транспарт
рэдагавацьАўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Алфавитный список улиц по Вишня (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Wisznia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 621
- ^ Wisznia, вёска. Radzima.net. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
- ^ Вішня // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 498
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 28 сакавіка 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.