Вікіпэдыя:Культура мовы

Скарачэньне:
ВП:КМ

Культура мовы — набор рэкамэндацыяў да ўжытку ў Беларускай Вікіпэдыі, якія дапаўняюць правіла Вікіпэдыя:Правапіс і мусяць дамапагчы ў паляпшэньні і ўніфікацыі клясычнага стандарту беларускай мовы паводле працаў беларускіх мовазнаўцаў.

Скланеньне геаграфічных назваў

рэдагаваць
Скарачэньне:
ВП:СГН
Скланяйма правільна: замак у Крэве; горад на рацэ Дзьвіне; сядзіба пад Косавам; тролі ў Ольгіне.

Прыназоўнікі

рэдагаваць
Скарачэньне:
ВП:ПРЫНАЗ
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «па»
Няслушна Слушна Камэнтар
па (аўторках/выходных/сьвятах) у (аўторкі/выходныя/сьвяты) таксама можна проста «аўторкамі»
па беразе (бегчы)
па вуліцы (ехаць)
па лесе (ісьці)
берагам (бегчы)
вуліцаю (ехаць)
лесам (ісьці)
па вечарах вечарамі
па жаданьні на жаданьне таксама магчыма «паводле жаданьня»
па загадзе на загад таксама магчыма «паводле загаду»
па законе паводле закону таксама магчыма «згодна з законам»
па зьвестках паводле зьвестак
па ініцыятыве з ініцыятывы таксама магчыма «паводле ініцыятывы», «праз ініцыятыву»
па меркаваньні на думку[1]
па памеры/даўжыні (вялікі/малы) памерам/даўжынёю (вялікі/малы)
па правілах паводле правілаў
па просьбе на просьбу
па сакрэце пад сакрэтам
па словах (экспэртаў) паводле словаў (экспэртаў) таксама магчыма карацей «паводле (экспэртаў)»
па сьцьвярджэньні (сьведкі) паводле (сьведкі)
па ўзоры на ўзор таксама магчыма «паводле ўзору»
па ўсім відаць з усяго відаць
па ўсіх кірунках ува ўсіх кірунках
пры карале Георге пры каралю Георгу або за каралём Георгам узор: «не за намі гэта сталася, не за намі й перастане»
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «згодна»
Няслушна Слушна Камэнтар
згодна (пастановы) згодна з (пастановаю)
Няслушнае ўжываньне прыназоўніка «у»
Няслушна Слушна Камэнтар
знаходзіцца ў (150 км ад Менску) знаходзіцца за (150 км ад Менску)

Павал Сьцяцко зьвяртае ўвагу на гістарычную неўласьцівасьць прыназоўніка «са» беларускай мове:

Прыназоўнік са (<со) стаў пашырацца ў беларускай мове дзеля набліжэньня яе да ўсесаюзнага стандарту. У творах клясыкаў беларускай літаратуры бачым выкарыстаньне прыназоўніка з, а ня са. Гэта пераканаўча сьцьвердзіў знаны беларускі навуковец, чуйны да слова пісьменьнік Уладзімер Содаль. У артыкуле «3 ці Са» (Наша слова. №27, 1993) ён зазначае: Такога пераходу прыназоўніка з у са ў нашай моўнай гістарычнай практыцы не было. У нашым славутым Статуце Літоўскім таксама маем: «з старастам, з старшиною». У «Беларускай граматыцы» Б. Тарашкевіча таксама не выкарыстоўваецца тэты прыназоўнік са, а толькі з: з сваіх месц, з сваей работай, з страхі… І «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Мн., 1959) не фіксуюць прыназоўніка са. <…> 3 прааналізаванага відаць, што ў сучаснай беларускай нацыянальнай мове натуральным ёсьць прыназоўнік з. Са — гэта варыянт няіснага ў сучаснай беларускай мове прыназоўніка с.
Скарачэньне:
ВП:ЛЕКС
Сьпіс найбольш ужывальнай лексыкі для выпраўленьня паводле слоўніка
Няслушная лексэма Слушная лексэма Камэнтар
абавязальніцтва забавязаньне
абвергнуць зьняпраўдзіць
абвінавачваць зьвінавачваць
аблегчыць палегчыць
абшчына

абшчынны
супольнасьць, грамада

супольны
аб’яўляць абвяшчаць
адмяняць касаваць, скасоўваць
адносіны стаўленьне; дачыненьне
адпраўляцца выпраўляцца
адстойваць бараніць
адсутнічаць

адсутнасьць
ня быць, ня мець

брак; нябытнасьць (чалавека)
аказацца (кім)


аказацца (дзе)
быць; выявіцца; стацца


апынуцца; знайсьціся
аказваецца выходзіць; выяўляецца
аплочваць сплачваць
астанкі парэшткі
астатак рэшта
быт побыт
балельшчык заўзятар
барацьба змаганьне
бачна відаць
берагчы захоўваць; шанаваць; ашчаджаць
будаўніцтва будаваньне (чаго); будоўля
бязьдзейнічаць ня дзеіць; не чыніць
вадзіцель кіроўца
верталёт гелікоптэр
вобласьць (навукі) галіна (навукі)
вопыт

вопытны
досьвед

дасьведчаны
вусьце утока
вучоба


вучэбны
навука; навучаньне


навучальны
вучылішча вучэльня П. Сьцяко прапануе «навучальня»
вывад выснова
выключна


выключны


выключыць (перан.)


выключэньне (перан.)
за выключэньнем
толькі; вылучна, вынятна


вылучны, вынятны


вылучыць; адкінуць


вынятак
з выняткам
вырашыць


вырашальны
пастанавіць, выракаваць; зьмеркаваць, зважити (ГСБМ)

вызначальны
выставачны выстаўны
вэлясыпэд ровар
доказ

даказваць
довад

даводзіць
дзейнічаць дзеяць
дзеяч дзяяч
добразычлівы зычлівы
добрасумленны сумленны
забастоўка

забастоўшчык
страйк

страйковец
заключацца (у чым) палягаць
замова (прадукту)

замаўляць
заказ

заказваць
зьнешні вонкавы (выгляд); знадворны (дэкор); навакольны (сьвет); замежны (гандаль)
зьяўляцца (кім, чым) ёсьць (кім, чым)
зыходзіць (з чаго) перан. выходзіць
існуючы існы
іспыт экзамэн, выпыты
казна скарб
кантактавацца меркавацца, стыкацца, сполковать (ГСБМ) першае бліжэй да «гаварыць», другое — да «кантактаваць»
каструля рондаль
кафэ кавярня
кіруючы кіроўны
княжацкі княскі
латынь лаціна
лівень залева
лімон

лімонны
цытрына

цытрынавы
любы́ кожны; усякі; хоць які
маецца (у сэнсе ёсьць) ёсьць
маладзёжны моладзевы
многавугольнік шматкутнік
мысьліцель мысьляр
мэдыцынскі мэдычны
накірунак, напрамак кірунак
напрыканцы у канцы; пад канец
неабходна


неабходнасьць


неабходны
трэба, патрэбна; пільна патрэбна; мусова


патрэба; пільная патрэба; мус


патрэбны; пільна патрэбны; мусовы
недахоп загана; хіба; нястача, брак
непасрэдна беспасярэдне[2]
падавіць

падаўленьне
здушыць

здушэньне
падарожнічаць вандраваць
падвяргацца падпадаць
падзеньне паданьне; спад
падчас у час, у часе
пазьбягаць унікаць
паліць (цыгарэты, трубку) курыць
паражэньне параза
пасьля прысл. потым;
прыназ. па; пасьля
пасяджэньне паседжаньне
перапіска ліставаньне
першапачаткова ад пачатку
пляніроўка плянаваньне; плян
поезд цягнік
пол

полавы
плоць

плоцевы
прававы праўны
прамавугольнік прастакутнік
прамы этэр жывы этэр
прастол пасад, сталец
прадаставіць узычыць; даць, падаць
прыблізна прыкладна
прыгаварыць


прыгавор
прысудзіць; выракаваць


вырак; прысуд
прычым прытым
прысутнічаць


прысутнасьць


прысутны
быць, мець;
быць прытомным (сьведкам)

наяўнасьць;
прытомнасьць (сьведкі)

наяўны;
прытомны (сьведка)
разнавіднасьць адмена
разьведвальны

разьведка

разьведчык
выведны

выведка

выведнік
разьвязаць (вайну) распачаць
распавядаць апавядаць, расказваць
распаўсюджваць пашыраць
рашыць




рашэньне
разьвязаць;
пастанавіць, выракаваць;
наважыцца;
зьмеркаваць, зважити (ГСБМ)

разьвязаньне;
пастанова, вырак
садзейнічаць спрыяць
сардэчны сэрцавы; перан. шчыры
саслоўе стан
саюз


саюзьнік
зьвяз; хаўрус


хаўрусьнік
своечасовы учасны
скідка зьніжка
спаборнічаць спабораваць
справіцца даць рады
ссылка

саслаць
высылка

выслаць
сукупнасьць лучнасьць
супрацоўнічаць


супрацоўніцтва
супрацаваць, працаваць разам


супраца
сутнасьць існасьць
сысьці


сыход
адысьці; пайсьці; уцячы


адыход; разыходжаньне; уцёкі
сьвяшчэнны

сьвяшчэньнік
сьвяты

сьвятар
сэйм сойм
такім чынам такім парадкам; такім спосабам
трусы (бялізна) майткі
у адсутнасьць (каго, чаго) без (каго, чаго)
у далейшым пазьней
у першую чаргу перш-наперш; перадусім
у прысутнасьць (каго) пры (кім)
у сваю чаргу сваім парадкам
угон

угоншчык
згон

згоньнік
удзельнічаць браць удзел
узьдзейнічаць уплываць
узрост век
уключыць (перан.)


уключэньне (перан.)
улучыць


улучэньне
ураўненьне раўнаньне
урач

урачэбны
лекар, доктар

лекарскі
устарэлы застарэлы
філіял філія
хадайнічаць старацца (за каго)
хапае (усяго) стае (усяго)
чай гарбата
чайка кірля
чайнік імбрык
чамадан валізка
чарапіца

чарапічны
дахоўка

дахоўкавы
чарцёж рысунак
член (арганізацыі) сябра[3];
(цела) чэлес
таксама існуе аўтарскае слова Вацлава Ластоўскага «чалец», якое мае істотныя словаўтваральныя абмежаваньні: няма формы жаночага роду, нармалізаванага прыметніка, а таксама абстрактавага назоўніка (напр. прыпыніў сяброўства ў партыі)
швейны швачны

Словаўтварэньне

рэдагаваць
Скарачэньне:
ВП:СЛОВА

Суфіксы -чык і -шчык

рэдагаваць
  • БКП-2005
У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў — нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; — овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.
  • Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 25:
У беларускай мове фіналі -чык і -шчык надаюць слову значэньне памяншальнасьці і маюць месца ў прозьвішчах і мянушках (Зязюля — Зязюльчык, Чарняўскі — Чарнаўшчык), таму іх выкарыстаньне ў якасьці суфіксаў назоўнікаў, якія абазначаюць асобу паводле прафэсіі ці занятку (а такая практыка прадыктавана вынятна ўплывам расейскай мовы), непажаданая. Уласнабеларускім адпаведнікам для фіналяў -чык і -шчык ёсьць суфікс -нік.

Нарошчваньне -ач з суфіксам -н

рэдагаваць
  • Губкіна А. Да пытання словаўтваральнай варыянтнасці // Беларускае слова: тэорыя і практыка : зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысвеч. 75-годдзю прафесара Б. Плотнікава, г. Мінск, 15 снеж. 2015 г / рэдкал.: М. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. праф. М. Прыгодзіча. — Менск: РІВШ, 2016. С. 39.
Словы з суфіксам -н-, у якіх маюць месца словаўтваральныя нарашчэньні, ёсьць калькамі з расейскай мовы (параўн. рас. глоточный, лопаточный, маточный, кишечный, клеточный, цветочный, пяточный і пад.) або ўтварыліся паводле такога словаўтваральнага тыпу (лытачны і інш.)

Цэлыя асновы ў складаных прыметніках

рэдагаваць
  • Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 33—34:
Цяжкасьць могуць выклікаць складаныя прыметнікі, якія ўказваюць на бакі, рэпрэзэнтаваныя рознымі краінамі, народамі, мовамі і да т. п.. У адрозьненьне ад расейскай мовы, у беларускай такія прыметнікі ўтвараюцца ад цэлых асноваў прыметнікаў пры дапамозе злучальнага а:


ангельскі + беларускі > ангельска-беларускі слоўнік (ня англа-),
брытанскі + ірляндзкі > брытанска-ірляндзкі дыялёг (не брытана-),
грэцкі + рымскі > грэцка-рымская барацьба (ня грэка-),
францускі + нямецкі > француска-нямецкая дамова (ня франка-).


На гэты ж узор утвараюцца і іншыя складаныя прыметнікі: гістарычна-культурны, гістарычна-філялягічны (не гісторыка-).

Уніканьне «цяжкіх» спалучэньняў зычных

рэдагаваць
  • Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 34:

Часам пры ўтварэньні прыметнікаў утваральная аснова (назоўнік) мае «цяжкую» фіналь (г. зн. сканчаецца на спалучэньне зычных), якая «абцяжарваецца» яшчэ больш у выніку далучэньня суфіксу, напрыклад, -н-. Каб пазьбегчы гэтага, варта ўтварацца прыметнікі ад такіх назоўнікаў з дапамогаю суфікса -ов-/-ав-, тады прыметнікі лягчэй вымаўляюцца і прасьцей успрымаюцца на слых:
арэнда > арэндавы (не арэндны),
дысконт > дысконтавы (не дысконтны),
канцэрт > канцэртавы (не канцэртны),
курорт > курортавы (не курортны),
транспарт > транспартавы (не транспартны),
цэмэнт > цэмэнтавы (не цэмэнтны).

Паўскароты

рэдагаваць
  • Саўка З. Моўны мануал: практычны даведнік для працаўнікоў тэлеканалу «Белсат». — Варшава, 2008. С. 57:

Паўскароты — гэта словы, утвораныя ад словазлучэньняў, першы кампанэнт якіх рэпрэзэнтуецца пачатковым складам, другі — падаецца цалкам: дзяржаўны дэпартамэнт > дзярждэпартамэнт, дзяржаўны бюджэт > дзяржбюджэт, Эўрапейскі Зьвяз > Эўразьвяз. Сам спосаб утварэньня такіх словаў нельга назваць натуральным для беларускай мовы, тым больш што часта ўтвораныя такім спосабам найменьні ніяк нельга назваць мілагучнымі і арганічнымі беларускай фанэтыцы: грашзнакі, дыппрадстаўніцтва, мінабароны. Таму выкарыстаньне паўскаротаў трэба максымальна абмяжоўваць.

  1. ^ Вінцук Вячорка Ці беларусы баяцца мець уласную думку? Пра словы „думка“ і „меркаваньне“. // Радыё Свабода. — 2019.
  2. ^ Бушлякоў Ю. Жывая мова. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013. С. 76.
  3. ^ Вячорка В. Дзядзька Янка і таварыш маёр, Радыё Свабода, 12 чэрвеня 2014 г

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць