Вольга Раманаўна
Во́льга Рама́наўна (? — пасьля 1289) — княгіня Ўладзімера-Валынская, жонка Ўладзімера Васількавіча.
Вольга Раманаўна | |
Вольга Раманаўна на гербе вёскі Ляхчыцы | |
Княгіня Валынская | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | невядома, |
Памерла | пасьля 1289, згодна з паданьнем — урочышча Княжая Гара (Ляхчыцы) |
Пахаваная | згодна з паданьнем — урочышча Княжая Гара (Ляхчыцы) |
Нашчадкі | Ізяслава |
Сужэнец | Уладзімер-Іван Васількавіч |
Бацька | Раман Міхайлавіч Бранскі |
Маці | Анна |
Біяграфія
рэдагавацьКнягіня Вольга Раманаўна вядомая па завяшчаньні мужа Уладзімера Васількавіча.
У 1287 галіцка-валынскія князі пайшлі ў паход на Польшчу. Князь Уладзімер Васількавіч, цяжка хворы, паслаў замест сябе ваяводу, а сам застаўся ў Камянцы. Ня маючы нашчадкаў, Уладзімер завяшчаў «зямлю сваю ўсю і горада» Луцкаму князю Мсьціславу Данілавічу. Захаваліся, верагодна, ня цалкам, у летапісным тэксьце, дзьве граматы Ўладзімера, якія зьяўляюцца найстаражытным узорам княжых духоўных. Асобна была напісаная грамата, у якой жонцы Ўладзімера Вользе Раманаўне быў адпісаны горад Кобрынь і сяло Гарадзел (Гарадзец). Акрамя таго, у грамаце князь запісаў: «…а княгіня мая оже восхочет ў чернич поити поидеть, Аже ня восхочет ити, а како ёй любо мне не воставши глядзети, што, хто мае чынить по моим жывоте» [1]. Да таго ж князь вымусіў пераемніка цалаваць крыж, што ён не аддасьць прыёмную дачку Ізяславу супраць яе волі замуж, а толькі так, як захоча Вольга.
10 сьнежня 1288 г. Уладзімер Васількавіч памёр. Вольга Раманаўна на пахаваньні мужа была з Ізяславай і зь сястрой свайго мужа манашкай Аленай. Апошні раз у Іпацьеўскім летапісе Вольга згадваецца ў сакавіку 1289 году[1].
Некаторыя дасьледчыкі, абапіраючыся на асаблівасьці напісаньня часткі Іпацьеўскім летапісе, якая атрымала назву «Аповесьці пра Ўладзімера Васількавіча», лічаць яе аўтарам Вольгу Раманаўну. У гэтай частцы летапісу прысутнічае і надмернасьць уласных пачуцьцяў у апісаньні Уладзіміра Васількавіча, бліжэйшая прамая аналёгія якой панегірык князю Васільку Растоўскага, створаны роднай цёткай Вольгі Раманаўны. Апісаньне сытуацыяў, у якіх былі толькі князь Уладзімер Васількавіч і княгіня Вольга Раманаўна, а таксама падрабязнае апісаньне як вясельля князя Уладзіміра Васількавіча, так жа і яго пахаваньня.
Магчымым пацьвярджэньнем пераезду Вольгі Раманаўны ў Кобрын можа зьяўляцца той факт, што апошнія радкі летапісу пісаліся як бы па-за межамі Ўладзімера-Валынскага. Запісы аб сьмерці Пінскага і Сьцяпанскага князёў гучаць як данесеныя здалёку весьці, а трапіць у кодэкс княгіні Вольгі яны змаглі менавіта таму, што Сьцяпанскае і Пінскае княства разьмешчаны недалёка ад Кобрына.
Памяць
рэдагавацьПаводле легенды яе магіла знаходзіцца ва ўрочышчы Княжая гара каля вёскі Ляхчыцы.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Памяць: Кобрынскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: БЕЛТА, 2002.
- http://lib.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=3770
- http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/22865/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80
- http://brama.brestregion.com/nomer24/artic03.shtml
- https://web.archive.org/web/20120429031917/http://bk-brest.by/ru/118/history/3355/
- https://web.archive.org/web/20110101065127/http://www.day.kiev.ua/298828
- http://nbuv.gov.ua/portal/soc_gum/vkp/2012_1/st_10_01.pdf, holos.at.ua/publ/1-1-0-10
- https://web.archive.org/web/20180502001234/http://zagorodde.na.by/