Варшаўская губэрня
Варшаўская губэрня (па-польску: Gubernia warszawska) — губэрня ў Царстве Польскім у складзе Расейскай імпэрыі (1844—1917), была створана ў 1844 годзе ў выніку аб’яднаньня Мазавецкай і Каліскай губэрняў. Губэрнскі горад Варшава.
Варшаўская губэрня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | губэрня і губэрня Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Варшава |
Дата ўтварэньня | 1844 |
Дата скасаваньня | 1916 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне Варшаўскай губэрні | |
Мапа Варшаўскай губэрні | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У 1867 г. тэрыторыя Варшаўскай губэрні былі падзелены на больш дробныя: новую Варшаўскую губэрню, адноўленую Каліскую губэрню і зноў створаную Петркакоўскую губэрню.
У адміністрацыйным дачыненьні падзялялася на 12 уездаў: Варшаўскі, Блонскі, Влоцлаўскі, Гасьцінінскі, Гроецкі, Кутноўскі, Ловічскі, Няшаўскі, Новамінскі, Радзімінскі, Скернявіцкі і Сохачэўскі. У 1893 г. да губэрні былі далучаныя паветы Плонскі (ад Плоцкай губэрні) і Пултускі (ад Ломжынскай губэрні).
Паводле перапісу 1897 году, насельніцтва налічвала 1 983 689 чал. (983 895 мужчын і 949 794 жанчын), зь іх у гарадах — 794 577 чал. Палякі — 73%, жыды — 16%, расейцы — 5,5%; немцы — 4%. У польскім насельніцтве вылучаліся этнічныя групы — куявы (навакольлі Бржэсць-Куяўска), мазуры (уздоўж Віслы), ленчыцане і вялікапаляне. У 1888 годзе ў губэрні меўся 31 праваслаўны храм, 333 набажэнскіх будынка каталіцкага веравызнаньня, значны лік лютэранскіх цэркваў, 220 жыдоўскіх набажэнскіх будынкаў, 1 мячэць.
На тэрыторыі губэрні да 1900 году мелася каля 500 буйных фабрык і заводаў, на якіх працавала каля 35 000 працоўных. Асноўныя галіны прамысловасьці: цукровая, машынабу��аўнічая, гарбарная, гарэлкавая, шоўкапрадзільная, вытворчасьць мэблі і дрэваапрацоўка, хімічная вытворчасьць, вытворчасьць дроту і цьвікоў, металаапрацоўка і мукамольная вытворчасьць.
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьГубэрня падзялялася паветы:
- Варшаўскі павет
- Блонскі павет
- Влоцлаўскі павет
- Гасьцінінскі павет
- Гроецкі павет
- Кутноўскі павет
- Ловічскі павет
- Няшаўскі павет
- Новамінскі павет
- Радзімінскі павет
- Скернявіцкі павет
- Сохачэўскі павет
У 1893 годзе далучаны:
- Плонскі павет
- Пултускі павет