Ванда Махнач
Ванда Махнач (Чарнецкая; 1918, Масква — 22 траўня 2007) — мэдык, актывістка Саюзу беларускай моладзі, вядомая дзяячка беларускай дыяспары ў ЗША і беларускай грэка-каталіцкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага.
Ванда Махнач | |
Дата нараджэньня | 1918 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 траўня 2007 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз і Саюз беларускай моладзі |
Дачка беларуса й расейкі. Нарадзілася ў 1918 у Расеі, дзе падчас Першай сусьветнай вайны апынуліся ейныя бацькі, эвакуаваныя з Ляхавічаў. У сакавіку 1919 сям’я вярнулася на радзіму ў Ляхавічы.
У 1930-х навучалася на мэдычным факультэце ў Віленскім унівэрсытэце Стэфана Баторыя. Брала ўдзел у дзейнасьці Беларускага студэнцкага саюзу. З восені 1939-га працавала настаўніцай у школе ў Ляхавічах.
Падчас 2-й Сусьветнай вайны стала актывісткай Саюзу беларускай моладзі. Прайшла курс для кіраўнічак СБМ у Драздах пад Менскам, пасьля чаго яе накіравалі ў Фларыянава пад Ляхавічамі, дзе адкрыліся падобныя курсы.
Летам 1944-га выехала ў Нямеччыну. Працавала ў дзіцячых лягерах у Дэсаў і Эберсбах каля Дрэздэна зь дзяцьмі і падросткамі, вывезенымі ў Нямеччыну з усходняй Беларусі. Вучыла беларускіх дзяцей, як у школе: чытаць, пісаць, пяяць беларускія песьні, апавядала ім казкі, ладзіла для іх розныя гульні, каб хоць трохі скрасіць гэтым няшчасным дзецям іхнае шэрае, аднастайнае, сірочае жыцьцё на чужыне. Калі фронт прыблізіўся да Эберсбаха, на пачатку сакавіка 1945 усіх пяшком адправілі на захад. Праз тыдзень дарогі апынуліся ў дзіцячым лягеры ў горадзе Крымічаў. Усе вышэй названыя гарады сьпярша занялі амэрыканцы, але неўзабаве яны былі ўключаны ў савецкую акупацыйную зону. Дзеці рваліся да бацькоў і амаль усе вярнуліся ў СССР, а Ванда Чарнецкая і іншыя кіраўнічкі СБМ засталіся на Захадзе.
Студыявала мэдыцыну ў Марбургу. У 1947 выйшла замуж за земляка зь Ляхавічаў Міхася Махнача, які апынуўся ў ЗША і ў 1950 выехала да мужа. Жыла каля Чыкага, была вядомай дзяячкай беларускай дыяспары ў ЗША, перапісвалася зь беларускай паэткай Натальляй Арсеньневай, Раісай Жук-Грышкевіч.
Яшчэ да вайны пад уплывам беларускага сьвятара Вячаслава Аношкі зацікавілася ўніяцтвам. Сьпявала ў царкоўным хоры беларускай грэка-катал��цкай парафіі Хрыста Збаўцы ў Чыкага. Была сярод ахвярадаўцаў Памятнага Эўфрасіньнеўскага Крыжа, які быў усталяваны ў Сьвятыні Пакутнікаў у Мідляндзе (Канада) да 1000-годзьдзя хрысьціянства ў Беларусі.
Як прадстаўнічка беларускай дыяспары ў ЗША ўдзельнічала ў 3-й Сустрэчы беларусаў Аўстраліі ў Адэлаідзе 5–9 студзеня 1979 году.
У 1969 пакінула ўспаміны пра сваю СБМаўскую дзейнасьць. Апублікаваны яны пад псэўданімам Вольга ў «Матэрыялах да гісторыі беларускай эміграцыі ў Нямеччыне 1939–1951 гг.» (Менск, 1994).
Літаратура
рэдагаваць- Вечная памяць. // Царква. № 3 (54), 2007
- Юры Туронак. Людзі СБМ