Валоўка
рака ў Беларусі
Вало́ўка, Валова, Валуўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Нёману. Цячэ ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 39 км. Плошча вадазбору 253 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Валоўка лац. Vałoŭka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля м. Наваградку |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенская вобласьць |
Даўжыня | 39 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,7 м³/с |
Плошча басэйну | 253 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Асноўныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на паўднёвай ускраіне места Наваградку, упадае ў Нёман за 1 км на ўсход ад мястэчка Любчы. Асноўны прыток — рака Оса.
Даліна выразная, у ніжняй плыні зьліваецца з далінай Нёману. Абалона вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча зьвілістае, на працягу 5 км каналізаванае (ад вёскі Баярскай да вёскі Асташына)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 87.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1