Вадзім Болбас
Вадзі́м Іва́навіч Бо́лбас (нарадзіўся 9 лютага 1942 году, в. Казакова, Вішнёўскі сельсавет, Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць) — аўтар і перакладчык літаратурных твораў, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2012). Піша вершы, навэлі, эсэ; перакладае вершы з польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Жыве ў Шацілавічах (Гомельская вобласьць).
Вадзім Болбас | |
Вадзім Болбас. 2015. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 9 лютага 1942 (82 гады) в. Казакова, Бабруйскі раён, Бабруйская вобласьці, цяпер у Магілёўскай вобласьці |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | аўтар, перакладчык |
Гады творчасьці | з 1999 |
Жанр | паэзія, проза |
Мова | беларуская |
Дэбют | газ. «Наша ніва», 1999, № 35 (20 сьнежня) — эсэ «Мой сьветлы горад»[1] |
Значныя творы | навэлі «Сезонныя згадкі» (2004), «У Шацілавічах кажуць…» (2014), «Футбол з шайбай» (2015) |
Творы на сайце Kamunikat.org | |
Болбас Вадзім Іванавіч // Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Нарадзіўся 9 лютага 1942 году ў сям’і работніка райвыканкама і настаўніцы. Жыў з бацькамі пад нямецкай акупацыяй да вызваленьня ў 1944 годзе. У 1956 годзе закончыў ��ішнёўскую няпоўную сярэднюю школу, у 1959 годзе — сярэднюю школу № 16 г Бабруйску.
Пасьля заканчэньня школы паступіў у Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (г. Горкі, Магілёўская вобласьць). Правучыўшыся адзін курс, у 1960 годзе быў адлічаны па ўласным жаданьні і паступіў на хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, які закончыў у 1965 годзе (кваліфікацыя — хімік). Прайшоў тэрміновую вайсковую службу.
З 1967 году працаваў у Шацілавіцкім вытворчым аб’яднаньні «Хімвалакно» на розных пасадах, у тым ліку начальнікам цэха. У 1987 годзе быў пераведзены ў орган дзяржаўнай прыёмкі прадукцыі на ВА «Хімвалакно». Пазьней працаваў кіраўніком аналітычнай лябараторыі пры Шацілавіцкай раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
Літаратурная дзейнасьць
рэдагавацьПершая літаратурная публікацыя — эсэ «Мой сьветлы горад» у газэце «Наша ніва», 1999, № 35. Пераклаў на беларускую мову шэраг паэтычных твораў А. А. Блока, К. Гальчыньскага, В. Стуса і інш. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў Ё. А. Бродзкага; удзельнічаў у калектыўных выданьнях. Творы друкаваліся таксама ў газэце «Сям’я», часопісу «Дзеяслоў». Уваходзіць у рэдакцыйную калегію літаратурнага альманаху «Палац» (Гомельскага абласнога аддзяленьня СБП).
Бібліяграфія
рэдагавацьЗборнікі
рэдагаваць- Забытыя прывіды мрояў: Навелы і пераклады. — Мінск: Логвінаў, 2004. — 120 с — ISBN 985-6701-27-9.
- Бродскі, І. Туга і спакой. Раньнія вершы / Пераклады і прадмова В. Болбаса. — Гомель, 2015. — 100 с.
- Футбол з шайбай. — Вільня: Логвінаў, 2015. — 96 с — ISBN 978-609-95632-7-5.
У калектыўных выданьнях
рэдагаваць- Ягамосьць: вершы-прысьвячэньні Анатолю Сысу / укл. С. Сыс. — Мінск: Медысонт, 2009. — 80 с — (Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»; вып. 11.) — ISBN 978-985-6887-46-1.
- Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 1, 2013 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 178—182. — ISBN 978-985-7089-29-1.
- У Шацілавічах кажуць… // Палац: літаратурны альманах. Гомель. № 2, 2014 / укл. А. Бароўскі, Г. Лапацін. — Мінск: Кнігазбор, 2014. — С. 108—115. — ISBN 978-985-7119-04-2.
Пераклады ў кнігах
рэдагаваць- Галчыньскі, К. Сёмае неба: выбраныя творы / укл. А. Хадановіч; прадм. Л. Дранько-Майсюка; пер. з польск.: Л. Баршчэўскі, В. Болбас, Г. Герасіна і інш. — Мінск: Логвінаў, 2006. — 330 с — ISBN 985-6800-15-3.
- Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах XX стагоддзя / [складальнік] М. Скобла. — Мінск: Лімарыус, 2008. — 895 с, [12] л. іл. — ISBN 978-985-6740-83-4.
У пэрыядычных выданьнях
рэдагаваць- Сезонныя згадкі // Дзеяслоў. — № 8, 2004, студзень. — С. 77—89.
- Трава мэгаполісу // Наша ніва. — 2007. — № 37.
У краязнаўстве
рэдагаваць- Вайсковыя падзеі на тэры��орыі Светлагорскага раёна ў сярэдзіне XVII стагоддзя // Шацілкаўскія чытанні : матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — 90 с, іл. Бібліяграф. у канцы артыкулаў. Рэз. на англ., руск. мовах. — С. 50—52.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Болбас Вадзім // knihi.by
- Вершы Іосіфа Бродскага выдадзеныя па-беларуску // Будзьма беларусамі! — 2015. — 14 верасьня.