Вавёркі

род сысуноў
(Перанакіравана з «Вавёрка»)

Вавёркі, або Ве́кшы (Sciurus) — род грызуноў сямейства вавёркавых. Акрамя ўласна роду Sciurus, вавёркамі называюць яшчэ цэлы шэраг прадстаўнікоў сямейства вавёркавых з радоў бурундуковыя вавёркі (Tamiasciurus), пальмавыя вавёркі (Funambulus) і шмат іншых. Што тычыцца ўласна роду Sciurus, то ён аб’ядноўвае ў сабе каля 30 відаў, распаўсюджаных у Эўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амэрыцы і ў умеранным поясе Азіі.

Вавёркі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадГрызуны
СямействаВавёркавыя
РодВавёркі
Бінамінальная намэнклятура
Sciurus

Мае падоўжанае цела з пульхным доўгім хвостам, вушы доўгія, колер цьмяна-буры зь белым брушкам, часам шэры (асабліва ўзімку). Жывуць паўсюль, акрамя Аўстраліі.

Вавёрка на старых беларускіх грошах