Будзівіл, Будавіл, Будзьвіл (Будвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Bauduilli
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Budo + Willo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Будавіл, Будзьвіл, Будвіл
Вытворныя формы Бадвіла, Бутвіл
Зьвязаныя імёны Willibodo
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Будзівіл»

Паходжаньне

рэдагаваць

Бодвіл (Bauduilli[1][2][3]) і Вілібода (Willibodo) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзівід, Будар, Будрых; германскія імёны Bodwidus, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар'[5] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[6]), а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[7]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Bǫðvildr (Bǫð-vildr)[8], Bodvild[9].

Яшчэ ў 1962 годзе францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, зьвяртаў увагу на наяўнасьць тапонімаў германскага паходжаньня (Bouteville, Botavila, Bodvilla, Budevill), якія сьведчыць пра існаваньне ня знойдзенага на той час у пісьмовых крыніцах поўнага германскага адпаведніка імя Будзівіл[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Budwił (9 ліпеня 1437 году)[11]; Яну Еитиминовичу три чоловеки у Стравницкои волости, на имя Будивиловичи (1440—1492 гады)[12]; nobili domino Alberto Budzwiłowicz (22 чэрвеня 1463 году[a])[13]; Петраш Будвилович… Симен Будвилович (1537—1538 гады)[14]; Budzwilowicz (1671—1681 гады)[15]; Iakowu Budowyłu (16 кастрычніка 1710 году)[16]; Stanisław Budwił (1766 і 1773 гады)[17].

Носьбіты

рэдагаваць

Будвілы гербу Суліма[18] — літоўскі шляхецкі род[19].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ У публікацыі 1932 году адпаведны дакумэнт азначаецца як «падроблены»
  1. ^ Moreira D. A. Miscelânea de Antropo-Toponímia Germânica na Galiza e Norte de Portugal. — Porto, 1969. P. 85.
  2. ^ Piel J. M. Sobre a formação dos nomes de mulher medievais hispano-visigodos // Confluência. N. 3, 1992. P. 88.
  3. ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 98.
  4. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 319, 1595
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  6. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  8. ^ Lind E. H. Norsk-isländska dopnamn ock fingerade namn från medeltiden. — Uppsala, 1915. S. 185.
  9. ^ Huseby O. 1000 norske dØbenavne: med korte forklaringer af deres betydning. — Kristiania, 1895. S. 13.
  10. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 113—114.
  11. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 169.
  12. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 51.
  13. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 279.
  14. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 118, 124, 300.
  15. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 127.
  16. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 6, т. 2. — Киев, 1870. С. 29.
  17. ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 1. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1874. С. 358, 381.
  18. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 263.
  19. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты