Беларуская справа
«Беларуская справа» (9 красавіка 1926 — 31 ліпеня 1926, Вільня) — беларуская газэта, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
Беларуская справа | |
Тып | пэрыядычная літаратура[d] і газэта |
---|---|
Выдавец | Пятро Мятла |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Вільчыцкі (№№1—20), Сымон Макулік (№№21—29) |
Заснаваная | 9 красавіка 1926 |
Закрытая | 31 ліпеня 1926 |
Палітыка | БСРГ |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Наклад | да 8000 ас. |
Выдавалася наўзамен газэты «Беларуская Ніва». Выдавалася ў Вільні на беларускай мове. Выходзіла 2 разы на тыдзень. Пабачыла сьвет 29 нумароў, зь іх 11 канфіскаваны (7). Наклад да 8 тысячаў асобнікаў.
На зьмену ёй прыйшла газэта «Народная справа». Выдавец Пятро Мятла. Рэдактары Аляксандар Вільчыцкі (№№1—20), Сымон Макулік (№№21—29)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кароткі нарыс беларускага пытаньня, Менск, 2010, с. 274
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Беларуская справа» (1926) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
Літаратура
рэдагаваць- Говін С. В. Беларуская справа // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1970. — Т. 2. Афіны — Ведрыч. — 640 с. — С. 232.
- Говін С. В. Беларуская справа // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 415.
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |