Байніца
Байніца або стрэльніца — адтуліна ў сьцяне абарончага збудаваньня для вядзеньня вагню са стралковай зброі (закрытая байніца) або між зубцамі ў завяршэньні замкавых сьценаў ці веж��ў (адкрытая байніца).
Байніцы зьявіліся яшчэ ў старажытным сьвеце, аднак асаблівае пашырэньне атрымалі ў абарончым дойлідзтве сярэднявечча. На Беларусі вядомы з ХІІІ стагодзьдзя ў першых мураваных абарончых збудаваньнях — вежах валынскага тыпу (Камянецкая вежа). У сярэднявеччы байніцы прызначаліся для стральбы з лукаў і арбалетаў. У XV—XVI стагодзьдзях з распаўсюджаньнем ручной вагняпальнай зброі байніцы набываюць круглую форму.
Байніцы прызначаныя для вядзеньня вагню з гарматаў называліся амбразуры, для стральбы ўніз і кіданьня камянёў — машыкулі (у мураваных збудаваньнях) і падсябіцьці (у драўляных).
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.