Аўгустын Валошын
Аўґусты́н Іва́навіч Вало́шын (па-ўкраінску: Авґустин Іванович Волошин; 17 сакавіка 1874, с. Келечын, цяпер Міжгорскі раён, Закарпацьце — 19 ліпеня 1945, Масква, РСФСР, СССР) — украінскі палітычны, культурны, рэліґійны дзяяч, грэка-каталіцкі сьвятар Мукачоўскае япархіі, 1938 прэм’ер-міністар аўтаномнага ўраду Карпацкае Ўкраіны, у 1939 стаў прэзыдэнтам гэтае дзяржавы, Герой Украіны (пасьмяротна).
Аўґустын Валошын | |
Авґустин Іванович Волошин | |
Прэзыдэнт Карпацкае Ўкраіны | |
---|---|
15 сакавіка 1939 — 18 сакавіка 1939 | |
Папярэднік: | ён сам як Прэм’ер-міністар Карпацкае Ўкраіны |
Наступнік: | няма |
Прэм’ер-міністар Карпацкае Ўкраіны | |
26 кастрычніка 1938 — 15 сакавіка 1939 | |
Папярэднік: | Андрэй Бродзі |
Наступнік: | Юліян Рэвай |
Міністар здароў’я й сацыяльнае апёкі Карпацкае Ўкраіны | |
8 кастрычніка 1938 — 15 сакавіка 1939 | |
Папярэднік: | пасада ўведзеная |
Наступнік: | Мікола Далінай |
Дэпутат Сойму Карпацкае Ўкраіны | |
12 лютага 1939 — 18 сакавіка 1939 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
17 сакавіка 1874 Келечын, цяпер Міжгорскі раён, Закарпацьце |
Памёр: |
19 ліпеня 1945 (71 год) Масква, Расейская СФСР, СССР |
Партыя: | Народна-хрысьціянская партыя |
Узнагароды: |
(пасьмяротна) |
Паходжаньне
рэдагавацьРадавод бярэ свой пачатак ад русінаў-лібэртынаў. Кс. Іван Валошын, то бок дзед, быў выхадцам зь вёскі Вялікія Лучкі, дзе быў сьвятаром у 20-30-х рр. XIX стагодзьдзя. Важная асаблівасьць статусу Вялікіх Лучкоў была ў тым, што ягоныя жыхары знаходзіліся ў становішчы лібэртынаў, якія за выкананьне пэўнае службы атрымлівалі зямлю, аж да XVIII стагодзьдзя былі вызваленыя ад фэўдальных павіннасьцяў. Служба жыхароў вёскі заключалася ў тым, што яны перавозілі пошту да блізкіх й далёкіх краёў. Новыя гаспадары дамініі Шанборны ў XVIII стагодзьдзі замацавалі лібэртынаў ды прымусілі іх выконваць павіннасьці. Першая згадка пра дзейнасьць кс. Івана Валошына ў Вялікіх Лучках датуецца 1830 рокам. Свайму сыну Івану ён перадаў эстафэту — служыць людзям. У сан сьвятара бацька кс. Аўґустына Валошына быў пасьвечаны ў 1867 годзе, пасьля атрымаў парохію ў сяле Келечын Валоўскае акругі (цяпер — Міжгорскі раён). Шлюб Эміліі Замбор-Валошын й Івана Валошына меў, апроч сына, яшчэ трох дачок — Вольгу, Алену ды Элеанору.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў в. Келечын (тады Валіўскае акругі, Бэрэґ, Вугорскае каралеўства, Аўстра-Вугоршчына, цяпер — Міжгорскага раёну на Закарпацьці, Украіна) у сям’і вясковага сьвятара.
З 1884 па 1892 рок навучаўся ва Ўжгарадзкай ґімназіі. Пасьля гэтага ўступіў на тэаляґічны факультэт у Будапэшце, дзе правучыўся толькі рок праз кепскі стан здароўя. У 1893 годзп зьвярнуўся ва Ўжгарад, скончыў тэаляґічныя студыі. У 1897 годзе ёг быў пасьвечаны на сьвяточніка й прызначаны на парафію ў Цэгальнянскай царкве.
У 1900 годзе скончыў Вышэйшую пэдаґаґічную школу ў Будапэшце з дыплёмам выкладніка матэматыкі й фізыкі ў сярэдніх навучальных установах. З 1900 па 1917 рр. працаваў прафэсарам, а з 1917 па кастрычнік 1938 рр. — дырэктарам настаўніцкае сэмінарыі ва Ўжгарадзе.
Актыўнаю палітычнаю дзейнасьцю ва ўкраінскіх грамадзка-палітычных арґанізацыях Закарпацьця пачаў займацца з 1919. 17 сьнежня 1919 увайшоў да складу Дырэкторыі Падкарпацкае Русі. Заснаваў і ачаляваў Народна-хрысьціянскую партыю (1923—1939), ад якое абіраўся амбасадарам да чэхаславацкага парлямэнту (1925—1929). Быў вядучым дзеячам Настаўніцкае Грамады Падкарпацкае Русі.
У 1933 годзе Папа Пій XII іменаваў Аўґустына Валошына папскім прэлатам у самастойнай Мукачоўскай грэка-каталіцкай япархіі.
26 кастрычніка 1938, пасьля таго як праская ўлада арэштавала прэм’ер-міністра Андрэя Бродзія, абвясьціўшы яго вугорскім віжам, і распусьціла ўрад, Валошын быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам аўтаномнага ўраду Карпацкае Ўкраіны, а 15 сакавіка 1939 стаў прэзыдэнтам гэтае дзяржавы.
Падчас акупацыі краю Вугоршчынаю эміґраваў разам з урадам за мяжу і пасяліўся ў Празе, дзе працаваў ва Ўкраінскім вольным унівэрсытэце (УВУ) прафэсарам пэдаґоґікі, дэканам, рэктарам.
У траўні 1945 року арыштаваны радавымі спэцслужбамі СМЕРШ. Загінуў у маскоўскай Бутырскай вязьніцы (Ляфортоаоаnbsp;— надпіс на надмагільлі прэзыдэнта А. Валошына) 19 ліпеня 1945 року, паводле афіцыйнае вэрсіі — ад паралюшу сэрца.
15 сакавіка 2002 року Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма падпісаў загад пра прадстаўленьне Аўґустыну Валошыну пасьмяротна званьня «Герой Украіны» з уручэньнем ордэна Дзяржавы[1].
Сям’я
рэдагавацьБыў жанаты з дачкою прафэсара Ўжгарадзкае ґімназіі Ірынаю Пэтрык — сваячкаю Будзіцеля русінаў грэка-каталіцкага сьвятара Мукачоўскае япархіі А. Духновіча. У сужэнцаў не было дзяцей, таму яны вырашылі займацца цэлым прыватным сірацінцам (дзіцячы будынак сямейнага тыпу), дзе выхоўваліся 22-е сіротаў. Дзеці жылі ў вялікім двухпавярховым будынку, які для гэтых мэтаў набыў айцец Аўґустын. Яны былі забясьпечаныя харчаваньнем, добрым адзеньнем, навучаньнем, выхаваньнем ды розьвіткам творчых здольнасьцяў. Існаваў цэлы хатні аркестар, танцавальная ґрупа ды хор.
13 сакавіка 1936 року Ірына Валошын пасьля двух дзён хваробы неспадзявана памерла. Шматлюднае пахаваньне выбітнага грамадзкага дзеяча жаночага руху і проста міласэрнае жанчыны адбываўся ва Ўжгарадзкім катэдральным саборы. Ад розных арґанізацыяў і дзеячаў краю было паўсотні вянкоў зь сіне-жоўтымі стужкамі. Шчырыя спачуваньні ўдаўцу выказаў Прэзыдэнт Чэхіі Томаш Масарык.
Навуковая, рэдактарская дзейнасьць
рэдагавацьЦягам 1899—1944 напісаў і выдаў понад 40 падручнікаў ды пасобнікаў амаль па ўсіх вышэйназваных дысцыплінах.
Цягам 1903—1918 быў рэдактарам адзінае ў Вугоршчыне ўкраінскае ґазэты «Наука»; за часамі Чэхаславацкае рэспублікі (1920—1938) яна выходзіла пад назваю «Свобода».
Рэдаґаваў рэліґійны журнал «Благовісник» (1922—1938). Быў ініцыятарам заснаваньня на Закарпацьці таварыства «Просвіта» (1919), «Настаўніцкае грамады» (1929) ды старшынём Этнаґрафічнага таварыства Падкарпацкае Русі (1935), якія праіснавалі да акупацыі Закарпацьця Вугоршчынаю ў сакавіку 1939.
Валошын вядомы таксама як аўтар працаў па праблемах літаратурна-пісьменнае мовы на ўкраінскім Падкарпацьці. Першы пасобнік Волошина «Методическая грамматика угро-русского литературного языка для народныхъ школъ» (1901), перавыдадзены пад назваю «Методическая грамматика карпато-русского языка для народныхъ школъ» (1919) і насычаны народна-гутарковымі элемэнтамі. Трэцяе выданьне, што выйшла 1923 ужо пад назваю «Методична граматика карпато-русского языка для низших клас народных школ», цалкам ґрунтуецца на народным маўленьні падкарпацкіх украінцаў і да вайны вытрымала некалькі перавыданьняў.
Сваю прыхільнасьць да народнае мовы Валошын выявіў яшчэ ў «Практычнай ґраматыцы маларускае (рутэнскае) мовы», выданы вугорскаю моваю ва Ўжгарадзе (1907), дзе фактычна апісаў жывую сыстэму маўленьня закарпатцаў, трохі «алітэратурыўшы» яе традыцыйна-кніжнымі элемэнтамі ды этымаляґічным правапісам.
Ва ўводзінах да гэтае працы Валошын адстойвае асобнасьць украінскае мовы.
У пісанай жывою моваю «Читанці для руської молодежи», што выходзіла некалькі разоў у 20 — 30-х рр., ён умяшчаў творы як мясцовых, так і ўсеўкраінскіх пісьменьнікаў. Яго брашура «О письменном языцѣ подкарпатских русинов» (1921) згуляла прыкметную ролю ў гісторыі ўкраінскае літаратурнае мовы Закарпацьця і фактычна была адказам масквафілу І. Гусьнаю, які ў брашуры «Языковый вопросъ въ Подкарпатской Руси» (1921) адмаўляў існаваньне ўкраінскае мовы агулам і лічыў, што літаратурнаю моваю на Закарпацьці мае быць расейская.
Валошын абверг гэтыя выдумкі, давёўшы, што збліжэньне літаратурнае мовы на Закарпацьце з агульнаўкраінскаю ёсьць натуральным.
Валошын актыўна змагаўся супраць намаганьняў вугорскіх уладаў на пачатку 20 ст. зьмяніць на Закарпацьці й Прэшаўшчыне кірыліцу вугорскаю ґрафікаю (ст. «Оборона кирилики. Як оборонялися підкарп[атські] русини проти останнього атаку мадяризації перед переворотом?», 1937, та ін.).
Успаміны пра Аўґустына Валошына
рэдагавацьЗ успамінаў В. Марчука з Жытоміршчыны, сукамэрніка Аўґустына Валошына ў Бутырскай вязьніцы:
Да мяне ў камэру-адзіночку зьмясьцілі Аўґустына Валошына… Гэта быў невысокі поўны мужчына, рокаў яму было за 70. Ён меў хворы страўнік і ня мог есьці. Сваю ежу ён аддаваў мне. Штодня Валошын распавядаў пра жыцьцё Езуса Хрыстуса, таксама пра сябе, як ён езьдзіў у Рым, у Прагу. Я даведаўся, што Валошын сустракаўся з Рыбэнтропам, С. Бандэраю, А. Мэльнікам… З кожным днём Аўґустын Іванавіч занепадаў. Нават сам ня мог выходзіць на шпацыр. Мы бралі яго пад рукі і выводзілі шпацыраваць… На ўсё жыцьцё запомніў я гэтага добрага й разумнага чалавека…
Арыгінальны тэкст (укр.)До мене в камеру-одиначку помістили Августина Волошина... Це був невисокий повний чоловік, років йому було за 70. Він мав хворий шлунок і не міг їсти. Свою їжу він віддавав мені. Кожного дня Волошин розповідав про життя Ісуса Христа, також про себе, як він їздив до Риму, до Праги. Я дізнався, що Волошин зустрічався з Ріббентропом, С. Бандерою, А. Мельником... З кожним днем Августин Іванович слабнув. Навіть сам уже не міг виходити на прогулянку. Ми брали його під руки і виводили гуляти... На все життя запам'ятав я цю добру і розумну людину...— Реєнт О. П. Україна між світовими війнами (1914-1939). Події. Люди. Документи: Нариси історії: Навч. посіб. / Реєнт О. П., Коляда І. А. — К.: Школа, 2004. — 544 с.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 2017 годзе вуліца Яраслава Галана ў Кіеве перайменаваная на вуліцу Аўґустына Валошына.[2] Таксама вуліцы, названыя ў гонар Аўґустына Валошына, існуюць і ў іншых населеных пунктах.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Мікола Вэгеш, Сьцяпан Віднянскі. Волошин Августин Іванович // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2003. — Т. 1 : А — В. — С. 625.
- Мікола Вэгеш. Волошин Августин Іванович // Аўгустын Валошын // Енциклопедія сучасної України : у 30 т. / ред. кол. І. М. Дзюба [та ін.]. — К.: НАН України, НТШ, Координаційне бюро енциклопедії сучасної України НАН України, 2006. — Т. 5 : Вод — Гн.. — С. 120.
- Волошин Августин // Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3 — Т. 1. — С. 315.
- Зимомря M., Гомоннай В., Вегеш М. Августин Волошин. — Ужгород, 1995.
- Йосипенко В. Зимові сутінки червневих днів. Деякі подробиці перебування Августина Волошина в Лефортово [Текст] / В. Йосипенко // З архівів ВУЧК, ГПУ, НКВД, КГБ. [Гол. ред. Данилюк Ю.] — 1994 — № 1.— С. 140—147.
- Беднаршова Т. Професор, доктор, отець Августин Волошин — ост. ректор УВУ в Празі // Визвольний шлях. — 1997. — № 5.
- Малий словник історії України / відпов. ред. Валерій Смолій. — Київ: Либідь, 1997.
- Васіль Німчук. Волошин Августин Іванович
- Федака С. Д. Августин Волошин: коротка біографія / С. Д. Федака. — Ужгород: Гражда, 2005.
- Дитячі роки Авґустина описані в книзі для дітей «Олександр Гаврош про Григора Пинтю, Олександра Духновича, Івана Силу, Адальберта Ерделі, Августина Волошина» / Аляксандар Гаўраш; художник Ірина Шумова. — Київ : Грані-Т, 2011. — 120, [8] с. : іл. — (Життя видатних дітей). — 2000 пр. — ISBN 978-966-2923-77-3 (Серія «Життя видатних дітей»). — ISBN 978-966-465-343-2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- АВГУСТИН ВОЛОШИН | Програма «Велич особистості» | 2017 (ВІДЕО)(недаступная спасылка)
- АВГУСТИН ВОЛОШИН | Програма «Велич особистості» | 2014 (ВІДЕО)(недаступная спасылка)
- Августин Волошин. Депутат Сойму Карпатської України, 1939.IN.UA
- Авґустин Волошин. Вибрані твори. Ужгород, 2002. — 528 с. — ISBN 966-7703-42-8.
- Енциклопедія українознавства — II.
- Інформація про видання творів
- Цей день в історії
- Той, що вірив у наше воскресіння
Папярэднік Андрэй Бродзі |
2-і Старшыня Ўраду Падкарпацкае Русі (Карпацкае Ўкраіны) 26 кастрычніка 1938 — 15 сакавіка 1939 |
Наступнік Юліян Рэвай |