АМАП

падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі

Атра́д мілі́цыі асаблі́вага прызначэ́ньня[1][2] (скарочана АМАП) — утворанае за савецкім часам паводле адпаведных расейскіх структураў спэцыяльнае падразьдзяленьне міліцыі палка патрульна-паставой службы Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое прыцягваецца для разьвязаньня задачаў забесьпячэньня правапарадку, у тым ліку на масавых акцыях і мерапрыемствах, прыгнечаньні масавых беспарадкаў, аховы аб’ектаў, таксама адной з задачаў АМАПа зьяўляецца забесьпячэньне сілавой падтрымкі органаў сьледзтва, унутраных справаў, дзяржаўнай бясьпекі.

Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня
СкаротАМАП
ПозваЗаконнасьць, гонар, адвага
ПапярэднікУнутраныя войскі СССР
Дата ўтварэньня3 кастрычніка 1988
Відміліцыя
Праўны станпадразьдзяленьне
Задачазабесьпячэньне правапарадку
МесцазнаходжаньнеБеларусь
Дзейнічае ў месцахБеларусь, Берасьце, Віцебск, Гомель, Горадня, Магілёў, Менск
Службовыя мовырасейская, беларуская
УправаМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Галоўная ўправаМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Дадатак
Зьвязаныя службыУнутраныя войскі МУС Беларусі
Колькасьць работнікаў1500
Колішняя назваСпэцыяльная рота хуткага рэагаваньня (СРХР, зь 2005 году), Падразьдзяленьне міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП, да ліпеня 2012 году)
Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня ў Вікісховішчы

Інструмэнт тэрору[3] прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[4][5][6]. У лістападзе 2020 году Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гва��ту з боку рэжыму Лукашэнкі[7].

 
Нашыўка АМАП на рукаве па-беларуску (2004 год).

Беларуская назва «Атрад міліцыі асаблівага прызначэньня» ёсьць вытворным перакладам з рас. «Отряд милиции особого назначения» (скарочана ОМОН). З гэтай прычыны, а таксама праз карны характар адпаведнай структуры ў дачыненьні да беларусаў, закладзены яшчэ ўладамі СССР[8], існуюць прапановы ўжываць арыгінальную расейскую абрэвіятуру ОМОН (або яе зьбеларушчаны варыянт АМОН[9]) — паводле аналёгіі з НКВД і Гестапа[10].

У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня папулярнасьць набыў расейскамоўны лёзунг-зварот «Пошёл вон, ты и твой ОМОН» (бел. «Пайшоў прэч ты і твой АМАП»)[11].

Патрабаваньні пры паступленьні

рэдагаваць
 
АМАП затрымлівае удзельнікаў «несанкцыяванага» мерапрыемства на Дзень Волі, 2017 год.

Атрад камплектуецца зь ліку ваеннаслужачых унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь, таксама з найбольш падрыхтаваных работнікаў МУС, КДБ, а таксама асобаў, звольненых у запас з узброеных сіл, унутраных войскаў МУС і пагранічныя службы. Прыймо на службу ў АМАП ажыцьцяўляецца на дабраахвотнай аснове.

Асноўныя патрабаваньні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
  • узрост да 25 гадоў;
  • наяўнасьць поўнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі;
  • добрая фізычная падрыхтоўка адсутнасьць судзімасьці і адміністрацыйных спагнаньняў у кандыдата і яго блізкіх сваякоў, а таксама зьвестак у тэрытарыяльных органаў унутраных спраў па месцы жыхарства кандыдата, якія кампрамэтуюць яго;
  • станоўчыя характарыстыкі кандыдата з усіх месцаў яго службы, вучобы і працы;
  • прыдатнасьць па стане здароўя.

Гісторыя

рэдагаваць

Увосень 1988 году Міністэрства ўнутраных справаў СССР заснавала ў Менску (Беларуская ССР) 1-ы атрад міліцыі асаблівага прызначэньня (АМАП). У абласных цэнтрах ўтварылі роты і ўзводы АМАПу. Дагэтуль існавалі ўзводы апэратыўнага рэагаваньня, якія ўваходзілі ў склад падразьдзяленьняў патульна-паставой службы[12].

 
Праспект Незалежнасьці ў Менску, перакрыты АМАП, 25 сакавіка 2017 г.

Ва УУС Менску зь лютага 1995 г. таксама пачаў дзейнічаць АМАП, які дысьлякаваўся ў Мачулішчах. Уз��мку 2002 г., з улікам набліжанасьці да сталіцы, рэгіянальны АМАП быў перададзены ў падразьдзяленьне ГУЎС Менгарвыканкаму. У 2005 годзе АМАПы ў абласных цэнтрах пераўтварылі ў спэцыяльныя роты хуткага рэагаваньня (СРХР), якія ў хуткім часе перайменавалі ў падразьдзяленьні міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСП)[12] (або коратка спэцназ).

У Менскай вобласьці праводзілася вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў, а забесьпячэньне правапарадку на 9 гадоў стала абавязкам асабовага склада тэрытарыяльных падразьдзяленьняў унутраных справаў — участковых інспэктараў, апэратыўнікаў, супрацоўнікаў іншых службаў. Для прафіляктычных мерапрыемстваў з прыцягненьнем супрацоўнікаў ПМСП даводзілася зьвяртацца па дапамогу ў ГУЎС Менгарвыканкаму, таму зьявілася неабходнасьць адраджэньня абласнога АМАПу. 17 студзеня 2011 г. быў падпісаны адпаведны загад аб стварэньні падразьдзяленьня АМАП Менскага аблвыканкаму. Камандзірам атрада прызначылі Мікалая Максімовіча. У ліпені 2012 году міністар унутраных справаў Беларусі Ігар Шуневіч падпісаў загад аб вяртаньні назвы АМАП для абласных ПМСП[12].

На запыт «Свабоды» ў 2014 годзе пасьля публікацыі сайту газэты «Салідарнасьць» пра тое, што ў беларускім АМАПе працаўладковаюцца былыя супрацоўнікі ўкраінскага «Бэркуту», прэсавы сакратар МУС Канстанцін Шалкевіч адказаў адмоўна, бо «МУС не камэнтуе нізкаякасныя сачыненьні на вольную тэму, разьмешчаныя ў інтэрнэце»[13]. 16 лістапада 2018 году ў Віцебску ўсталявалі помнік АМАПу.

Тым ня менш у 2020 годзе былі апазнаныя экс-супрацоўнікі расфармаванага «Бэркуту» ў шэрагах АМАПу[14]. Выданьне «Новы час» працягнула журналісцкі цыкл расьсьледаваньняў і ў 2021 годзе, выявіў яшчэ больш такіх пэрсаналіяў[15].

Міжнародныя санкцыі

рэдагаваць

Супрацоўнікі АМАП неаднаразова траплялі пад міжнародныя санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году Эўрапейскі Зьвяз унёс у Чорны сьпіс Эўразьвязу Дзьмітрыя Балабу, Леаніда Жураўскага, Міхаіла Дамарнацкага, Максіма Міховіча — камандзіраў адпаведна менскага, віцебскага, гомельскага і берасьцейскага АМАП[16]. Гэтыя ж супрацоўнікі былі ўключаныя ў санкцыйныя сьпісы Вялікабрытаніі[17], Канады[18] й Швайцарыі[19]. ЗША ўнесьлі Дзьмітрыя Балабу ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў 2 кастрычніка[20], а 23 сьнежня пад амэрыканскія санкцыі патрапіў і менскі АМАП[21].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Нэлі Зігуля. Заадно выратавалі ад пажару // Зьвязда : газэта. — 24 лістапада 2016. — № 227 (28337). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Наведваньне атрада міліцыі асаблівага прызначэньня ГУУС Менскага гарвыканкаму // Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь, 30 сьнежня 2020 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
  3. ^ Беларуская дзяржава праводзіць палітыку тэрору, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 4 сьнежня 2020 г.
  4. ^ Беларусь: Репрессии на День Воли  (рас.), Human Rights Watch
  5. ^ Рада БНР заклікае да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і да ціску на Расею, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, 16 лістапада 2020 г.
  6. ^ «Лукашенко ставит на террор». События в Беларуси на страницах иностранной прессы, Салідарнасць, 15 лістапада 2020 г.
  7. ^ Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі, Радыё Свабода, 20 лістапада 2020 р.
  8. ^ У Менску гарадавы, а ў Віцебску — беркут. Паставілі памятны знак у гонар АМАПу. ФОТА, Радыё Свабода, 16 лістапад 2018 г.
  9. ^ Сокалаў-Воюш С. АМОН, Радыё Свабода, 15 студзеня 2013 г.
  10. ^ Бахарэвіч А. Сьпірахеты шчасьця, Радыё Свабода, 13 красавіка 2012 г.
  11. ^ Соўсь Г. «Усе жадаюць выхаду з крызісу, акрамя Лукашэнкі і яго пяці памагатых», — Франак Вячорка пра лёзунгі беларускай вясны і заклік Карач, Радыё Свабода, 2 красавіка 2021 г.
  12. ^ а б в АМАПу вярнулі «брэнд» // Газэта «Наша ніва», 15 жніўня 2012 г. Праверана 15 жніўня 2021 г.
  13. ^ Алег Грузьдзіловіч. (2014-06-06) МУС не камэнтуе зьвесткі пра ўладкаваньне беркутаўцаў у АМАП (бел.). Радыё СвабодаПраверана 2021-03-07 г. Архіўная копія ад 2021-03-07 г.
  14. ^ Дзяніс Івашын. (2020-12-02) Спецрасследаванне: што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка І (бел.). Новы часПраверана 2020-12-03 г. Архіўная копія ад 2020-12-03 г.
  15. ^ Дзяніс Івашын. Спецрасследаванне: каго ці што абараняе «Беркут» у Беларусі. Частка III  (бел.) // Новы час. — № 8 (716). — С. 6, 19.
  16. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  17. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
  18. ^ Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  19. ^ Searching for subjects of sanctions
  20. ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
  21. ^ Treasury Sanctions Additional Belarusian Regime Actors for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-12-23). Праверана 2021-09-19 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць