Арсень Яцанюк
Арсе́нь Пятро́віч Яцаню́к (па-ўкраінску: Арсеній Яценюк; нарадзіўся 22 траўня 1974 году, Чарнаўцы, УССР) — украінскі палітык. Прэм’ер-міністар Украіны з 27 лютага 2014 году ��а 14 красавіка 2016 году. Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны 6-га скліканьня, эканаміст, юрыст.
Арсень Яцанюк лац. Arsień Jacaniuk | |
па-ўкраінску: Арсеній Петрович Яценюк | |
15-ы прэм'ер-міністар Украіны | |
---|---|
27 лютага 2014 — 14 красавіка 2016 | |
Прэзыдэнт: |
Аляксандар Турчынаў (в. а.) Пятро Парашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Арбузаў (в. а.) |
Наступнік: | Уладзімер Гройсман |
8-ы Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны | |
4 сьнежня 2007 — 12 лістапада 2008 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Прэм’ер-міністар: | Юлія Цімашэнка |
Папярэднік: | Аляксандар Мароз |
Наступнік: | Уладзімер Літвін |
8-ы міністар замежных справаў Украіны | |
21 сакавіка 2007 — 4 сьнежня 2007 | |
Прэзыдэнт: | Віктар Юшчанка |
Прэм’ер-міністар: | Віктар Януковіч |
Папярэднік: | Барыс Тарасюк |
Наступнік: | Уладзімер Агрызка |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 траўня 1974[1][2][3] (50 гадоў) Чарнаўцы, УССР |
Партыя: | Народны фронт |
Сужэнец: | Тэрэзія Яцанюк |
Бацька: | Пётар Іванавіч Яцанюк[d] |
Маці: | Марыя Рыгораўна Яцанюк[d] |
Адукацыя: | ЧДУ, ЧГЭІ КНГЭУ |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 22 траўня 1974 году ў Чарнаўцах. Скончыў Чарнавецкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1996), Чарнавецкі гандлёва-эканамічны інстытут Кіеўскага нацыянальнага гандлёва-эканамічнага ўнівэрсытэту (2001). У 1992—1997 працаваў прэзыдэнтам юрыдычнай фірмы «ЮРЕК Лтд.» (Чарнаўцы), у 1998—2001 — кансультантам крэдытнага дэпартамэнту, дарадцам кіраўніка праўленьня, намесьнікам кіраўніка праўленьня АППБ «Аваль», у 2001—2003 — міністар эканомікі Аўтаномнай Рэспублікі Крым. З студзеня 2003 — першы намесьнік Кіраўніка Нацыянальнага банку Ўкраіны. Люты — верасень 2005 году: першы намесьнік кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Міністар эканомікі ва ўрадзе Еханурава. Міністар замежных справаў Украіны з 21 сакавіка 2007 па 4 сьнежня 2007.
На пазачарговых парлямэнцкіх выбараў 2007 году абраны народным дэпутатам Украіны 6-га скліканьня па сьпісу блёку НУНС. Абраны Кіраўніком Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 сьнежня 2007. За яго кандыдатуру прагаласавалі 227 народных дэпутатаў ад НУНС і БЮТ (кааліцыя ў поўным складзе за выключэньнем Івана Плюшча, дэпутата ад НУНС).
27 лютага 2014 абраны Вярхоўнай Радай Украіны як прэм’ер-міністар краіны[4]. У лютым 2014 году прызначаны прэм’ер-міністрам краіны (гл. таксама Эўрамайдан, урад Яцанюка). 24 ліпеня гэтага ж году падаў у адстаўку ў сувязі з распадам парлямэнцкае кааліцыі «Эўрапейскі выбар» і нежаданьнем фармаваць новую, паколькі для гэтага давялося б прыбегнуць да ўдзелу з Партыяй Рэгіёнаў і КПУ — прыхільнікамі папярэдняе ўлады, якія, на думку Яцанюка, блякуюць ініцыятывы ўраду. Як адзначыў Яцанюк, другім мажлівым варыянтам стала адстаўка прэм’ер-міністра[5].
Дадатковыя зьвесткі
рэдагавацьАрсень Яцанюк аўтар падручніка «Банківський нагляд» ды іншых навуковых працаў. Акрамя ўкраінскай вольна валодае ангельскай ды расейскай мовамі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Arsenij Jazenjuk // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Arsenij Jazenjuk // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Davos 2014 Participant List
- ^ Радыё Свабода. Арсенія Яцанюка абралі прэм’ерам Украіны // Радыё Свабода. — 2014.
- ^ Яценюк подав у відставку з поста прем’єр-міністра // УНІАН. — 2014.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (укр.)