Анто́н Нікі́фаравіч Се́ўчанка (Нічы́паравіч) (22 лютага 1903, сяло Дзяніскавічы Гомельская вобласьць26 верасьня 1978) — беларускі фізык, акадэмік АН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, на працягу 15 гадоў — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Заслужаны дзяяч навукі БССР (1967). Ганаровы доктар Енскага ўнівэрсытэту (Нямеччына). Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 5-га скліканьня. У 1955-1959 гг. і 1963-1975 гг. дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

Антон Сеўчанка
Дата нараджэньня 22 лютага 1903(1903-02-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 верасьня 1978(1978-09-26) (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d] (1953) і ��кадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР[d] (1953)
Вучні Георгі Гурыновіч[d], Канстанцін Мікалаевіч Салаўёў[d], Леанід Валодзька і Генадзь Мікалаевіч Сінякоў[d]
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы

Біяграфія

рэдагаваць

У 1926—1929 працаваў настаўнікам. У 1932 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1934—1953 працаваў у Дзяржаўным аптычным інстытуце ў Ленінградзе. У 1953 годзе абраны акадэмікам АН БССР[1]. З 1953 — загадчык сэктара фізыкі і матэматыкі АН БССР. З 1954 — дырэктар Інстытуту фізыкі і матэматыкі АН БССР. З 1953 — прафэсар, а з 1957 па 1972 — рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2]. Пад яго кіраўніцтвам унівэрсытэт зьведаў бурнае разьвіцьцё, быў пабудаваны галоўны корпус. 1972—1978 — дырэктар Інстытуту прыкладных праблем БДУ, гэты інстытут зараз носіць яго імя.

У 1993 годзе Вучоным саветам БДУ было прынятае рашэньне аб увядзеньні ва ўнівэрсытэце прэміі імя Сеўчанкі ў галіне дакладных і прыродазнаўчых навук[3].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Аўтар больш за 230 навуковых прац. Асноўныя навуковыя працы А. Н. Сеўчанкі датычацца спэктраскапіі і люмінесцэнцыі арганічных і неарганічных рэчываў, малекулярнай спэктраскапіі, квантавай электронікі, спэктраскапіі паўправаднікоў. Правёў дасьледаваньні па тушэньні люмінесцэнцыі, законах згасаньня, вымярэньні сярэдняй працягласьці сьвячэньня арганічных і неарганічных злучэньняў, па вывучэньні спэктраў, паглынаньня і палярызацыі ўранілавых крышталяў, раствораў, шкла.

Папярэднік
Канстанцін Лукашоў
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
1957—1972
Наступнік
Усевалад Сікорскі