Антон Адамовіч

беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік

Анто́н Адамо́віч (26 чэрвеня 1909, Менск — 12 чэрвеня 1998, ЗША) — беларускі літаратуразнаўца, гісторык, празаік.

Антон Адамовіч
лац. Anton Adamovič
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Антон Яўстаф’евіч Адамовіч
Нарадзіўся 26 чэрвеня 1909(1909-06-26)
Менск, Менская губэрня, Паўночна-Заходні крайРасейская імпэрыя
Памёр 12 чэрвеня 1998(1998-06-12) (88 гадоў)
ЗША
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, гісторык
Мова беларуская мова

Біяграфія

рэдагаваць

У 1920-х пісаў пра творчасьць сучасных яму беларускіх літаратараў, у тым ліку манаграфічнае дасьледаваньне пра творчасьць Максіма Гарэцкага. Першая друкаваная праца — рэцэнзія на зборнік Валера Маракова «Пялёсткі» (Чырвоны сейбіт, 1926). У 1928 скончыў пэдагагічны тэхнікум, паступіў у БДУ. 25 ліпеня 1930 году арыштаваны з справы «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі ОГПУ СССР ад 10 красавіка 1931 году высланы ў Глазаў, у 1934 пераведзены ў Вятку (Кіраў), дзе працаваў у навучальных установах. Арыштоўваўся зноў у чэрвені 1937 году. Вызвалены ў 1938 годзе, вярнуўся ў Менск. Скончыў БДУ, працаваў настаўнікам у сярэдняй школе. Падчас вайны заставаўся ў Менску. Зь ліпеня 1941 — адзін з арганізатараў выданьня шэрагу беларускіх газэтаў, часапісаў, кнігаў. Узначаліў выдавецкі аддзел, створаны пры Менскай гарадзкой управе для арганізацыі выпуску газэтаў. Адначасова быў галоўным рэдактарам Краявога выдавецтва «��енск», кіраваў Беларускім навуковым таварыствам, працаваў у «Менскай (Беларускай) газэце». У канцы 1943 пераехаў у Нямеччыну. Працаваў у газэце «Раніца» (Бэрлін). У лягеры для перамешчаных асобаў выдаваў газэты «Ведамкі», «Бацькаўшчына», часапісы «Конадні» і «Сакавік». З 1950 жыў у ЗША. Тады ж стаў адным з кіраўнікоў радыёстанцыі «Свабода». Творчая спадчына Антона Адамовіча — каля 250 працаў, у тым ліку на ангельскай, нямецкай і расейскай мовах.

Некаторыя творы і публікацыі

рэдагаваць

Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва (БІНІМ) у 2003 годзе ў сэрыі «Беларускія пісьменьнікі й паэты» выпусьціў з друку новы том: «Антон Адамовіч. Творы». На 800 старонках — невядомыя працы, новыя пераклады, архіўныя дакумэнты. Зьмест збору твораў уключае найбольш важныя для асэнсаваньня творчасьці навукоўца працы Антона Адамовіча: «Паўлюк Трус», «Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры», «Так пяяў Салавей». Упершыню друкуюцца дзьве Адамовічавы аўтабіяграфіі 1935 і 1941 гадоў. Том дапаўняе нарыс укладальніка кнігі Лявона Юрэвіча. У кнізе ўпершыню друкуюцца некалькі фатаздымкаў са збораў БІНІМу і прыватных архіваў.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць